25 Жні 2009
З 26 жніўня па 30 верасня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць”, прысвечаная 70-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.).
Кніжныя выстаўкі
20 Жні 2009
З 19 жніўня па 10 верасня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Сузор’е таленту", прысвечаная 60-годдзю Пятра Іванавіча Брыгадзіна, беларускага вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (1999).
Кніжныя выстаўкі
11 Жні 2009
З 8 па 20 жніўня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Архітэктура – справа яго жыцця", прысвечаная 70-годдзю беларускага архітэктара, вучонага-даследчыка архітэктуры, педагога Вячаслава Міхайлавіча Чарнатава.
Кніжныя выстаўкі
10 Жні 2009
З 10 жніўня па 13 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння”.
Кніжныя выстаўкі
6 Жні 2009
З 6 жніўня па 6 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ”, прысвечаная Міжнароднаму дню карэнных народаў свету.
Кніжныя выстаўкі
5 Жні 2009
З 3 па 18 жніўня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Шчырая споведзь", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся (Аляксандра Сяргеевіча) Ставера (1929–1995).
Кніжныя выстаўкі
4 Жні 2009
З 31 ліпеня па 30 верасня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка "Кнігі беларускага замежжа (выданні 1990–2009 гг.)".
Кніжныя выстаўкі