27 Май 2010
З 27 мая па 23 чэрвеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Непаўторны свет Шумана”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння нямецкага кампазітара, музычнага крытыка Роберта Шумана (1810–1856).
27 Май 2010
З 27 мая па 23 чэрвеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Непаўторны свет Шумана”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння нямецкага кампазітара, музычнага крытыка Роберта Шумана (1810–1856).
25 Май 2010
З 25 мая па 8 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка "Курэнне або здароўе: у будучыню без залежнасцей", прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.
24 Май 2010
З 24 мая па 7 чэрвеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Мастак-рамантык Валенцій”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага жывапісца Валянціна Мельхіёравіча Ваньковіча (1800–1842).
21 Май 2010
З 20 мая па 31 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Свет вашых захапленняў”.
19 Май 2010
З 18 па 31 мая ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) ладзіцца выстаўка «Лепшыя перыядычныя выданні: па выніках VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Літара”».
18 Май 2010
З 18 мая па 18 чэрвеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца "Выстаўка адной кнігі", прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.
14 Май 2010
З 14 па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка ''Дасканалы даследчык роднай мовы", прысвечаная 75-годдзю беларускага мовазнаўца і педагога Алеся Аляксандравіча Каўруса.
7 Май 2010
З 26 красавіка па 18 мая ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Слава подзвігу! Слава героям!: Вялікая Айчынная вайна ў выяўленчым мастацтве”.
7 Май 2010
26 красавіка па 31 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "Выстаялі! Перамаглі!: Вялікая Айчынная вайна ў беларускай мастацкай літаратуры", прымеркаваная да 65-годдзя Вялікай Перамогі.
7 Май 2010
27 красавіка ў галерэі "Лабірынт" адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі плакатаў 1941–1945 гг. "Шлях да Перамогі", прысвечанай 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
7 Май 2010
Да 65-годдзя Вялікай Перамогі Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з Нацыянальным архівам прадстаўляе кніжна-дакументальную выстаўку “И помнит мир спасенный...”, якая ладзіцца з 26 красавіка па 31 мая на кальцавым калідоры 3-га паверха .
6 Май 2010
З 7 па 24 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца кніжная выстаўка "Веліч прынцыпаў гуманнасці, міласэрнасці і дабравольнасці", прысвечаная Міжнароднаму дню Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
5 Май 2010
Да Дня сям'і (15 мая) Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе тэматычную кніжную выстаўку "Шчаслівы той, хто шчаслівы дома", якая размешчана з 5 мая да 21 чэрвеня на кальцавым калідоры 2-га паверха.
4 Май 2010
З 4 па 31 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Жыццё, напоўненае святлом", прымеркаваная да 70-годдзя беларускага пісьменніка, публіцыста Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.
3 Май 2010
З 3 мая па 1 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) праводзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Інфармацыйная свабода ў сучасным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню свабоды друку.
18 Кас 2024
18 Кас 2024
17 Кас 2024
16 Кас 2024