ГалоўнаяНавіны

Навіны

Вялікі рэфарматар

30 Чэр 2014

З 30 чэрвеня па 31 ліпеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Вялікі рэфарматар”, прысвечаная 300-годдзю з дня нараджэння нямецкага кампазітара Крыстафа Вілібальда Глюка (1714–1787).

Кніжныя выстаўкі

Інтэрнэт-канферэнцыя па карпаратыўнай базе даных “Вучоныя Беларусі”

25 Чэр 2014

24 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з бібліятэкамі вышэйшых навучальных устаноў краіны правяла інтэрнэт-канферэнцыю “Карпаратыўная база даных «Вучоныя Беларусі»: пытанні супрацоўніцтва і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чытанне як настрой жыцця

25 Чэр 2014

Акцыя “Лета з добрай кнігай”, якая распачала падарожжа па краіне, арганізавана Міністэрствам інфармацыі, Мінскім гарвыканкамам, Мінскім аблвыканкамам, Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкім домам “Звязда”.

Навіны бібліятэк

Перадача ў дар першых факсімільных выданняў кніг Скарыны

19 Чэр 2014

18 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій у Рэспубліцы Беларусь і бібліятэкам Мінскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нескароная Беларусь

19 Чэр 2014

З 19 чэрвеня да 30 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Нескароная Беларусь”, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці (3 ліпеня).

Кніжныя выстаўкі

У госці да Быкава

19 Чэр 2014

Сёння, у 90-ты дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, дзверы для наведвальнікаў расчыніць філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – “Музей-дача Васіля Быкава”.

Навіны бібліятэк

Аб'яднанне публічных і школьных бібліятэк

12 Чэр 2014

12 чэрвеня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласных універсальных бібліятэк у аддаленым рэжыме прайшло пасяджэнне круглага стала па пытанні аб'яднання публічных і школьных бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя і перадача ў дар унікальных выданняў

12 Чэр 2014

10 мая ў Смаленску (Расія) адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання “Слуцкое Евангелие”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Выдавецтвам Беларускага экзархата, і 45-томнага выдання “Смоленская земля в памятниках русской словесности”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!

12 Чэр 2014

З 12 чэрвеня па 7 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы супраць злоўжывання наркатычных сродкаў і іх незаконнага абароту.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты