ГалоўнаяНавіны

Навіны

Жыццё, прысвечанае песні…

30 Ліп 2010

З 28 ліпеня па 23 верасня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Жыццё, прысвечанае песні…”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага музычнага дзеяча, этнографа, фалькларыста Г.І. Цітовіча (1910–1986 гг).

Кніжныя выстаўкі

Самаадданае служэнне навуцы

28 Ліп 2010

З 28 ліпеня па 31 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Самаадданае служэнне навуцы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага этнолага В.К. Бандарчыка (1920–2009).

Кніжныя выстаўкі

Адкрыццё выстаўкі беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча

16 Ліп 2010

15 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча, прысвечанай 65-годдзю з дня нараджэння мастака.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Грунвальдская бітва ў выявах

15 Ліп 2010

Да 600-годдзя славутай перамогі на Грунвальдскім полі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала камплект паштовак "Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

14 Ліп 2010

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня.

Навіны бібліятэк

Сімфонія колеру

12 Ліп 2010

З 9 ліпеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Сімфонія колеру”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння французскага жывапісца, прадстаўніка імпрэсіянізму Каміля Пісаро (1830–1903).

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

16 Кас 2024

Тэматычная выстава “Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, праходзіць з 16 кастрычніка па 20 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а).

Невідушчы чалавек. Грамадства. Бібліятэка

15 Кас 2024

З 15 кастрычніка па 25 лістапада ў зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) арганізавана кніжная выстаўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня белага кійка і Міжнароднага дня сляпых.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты