"На скрыжаванні шляхоў…: беларускія землі на старадаўніх картах і ў рэчавых помніках ХV–XVIII стст." Выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі і прыватнай калекцыі І. Сурмачэўскага. |
|
Выстаўка да 120-годдзя першай публікацыі папулярнага зборніка Р. Кіплінга "Другая кніга джунгляў" у рамках экспазіцыі "Брама кніжных скарбаў". |
|
Выстаўка прысвечана выдатным творчым асобам аднаго з самых вядомых княжацкіх родаў Еўропы. |
|
Прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў “Выстаўка адной кнігі”, прысвечаная 325-годдзю заснавання Супрасльскай друкарні. |
|
Партызанскі і падпольны друк Беларусі Выстаўка газет і лістовак з калекцыі падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя створана ў музеі кнігі ў рамках праекта “Славім Вялікі подзвіг”. |
|
"З друкарні пана Марціна Кухты" Выстаўка была прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння друкара, выдаўца кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах Марціна Кухты. |
|
Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе Выстаўка прысвечана ўнікальнай каліграфічнай кнізе з афортамі “Евангелле ад Марка” пецярбургскага мастака Апалінарыі Мішынай. |
|
Выстаўка адной кнігі "Евангелле напрастольнае" прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя выдання Евангелля Пятра Мсціслаўца. |