Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі (20131213 от 01.07.2013)
Прадметам даследавання, якое было ажыццёўлена з 2013 па 2014 г., з’явілася развіццё бібліятэчнай справы Беларусі за храналагічны адрэзак часу з 1917 па 1940 г., адлюстраванае ў сукупнасці архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Мэтай даследавання стала стварэнне на аснове архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі цэласнага інфармацыйнага рэсурсу, які дапаўняе ўведзеныя ў навуковы абарот дакументы, што адлюстроўваюць развіццё бібліятэчнай справы ў Беларусі за перыяд з 1917 па 1940 г. У выніку даследавання праведзена вывучэнне і аналіз другасных крыніц, якія адлюстроўваюць мэты, задачы, прынцыпы і тэндэнцыі развіцця бібліятэчнай справы ў рэспубліцы за перыяд з 1917 па 1940 г., папоўнена дакументная база для правядзення навуковых даследаванняў, арганізацыі прафесіянальнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, падрыхтаваны навукова-даведачны апарат да сфарміраванага комплексу дакументаў.