ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўСтатыстычныя паказчыкі і крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці бібліятэк Беларусі

Статыстычныя паказчыкі і крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці бібліятэк Беларусі

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20090682 ад 13.05.2009)

Даследаванне, якое было ажыццёўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з 2009 па 2012 г., з’яўляецца свайго роду рэалізацыяй наспелай патрэбнасці сістэматызацыі паказчыкаў якасці (крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці) дзейнасці сучаснай бібліятэкі. Рэзультаты яго – вынік скрупулёзнай аналітычнай работы, галоўнай мэтай якой з’явілася распрацоўка і мадэрнізацыя сістэмы колькасных і якасных паказчыкаў дзейнасці бібліятэк Беларусі. Для рэалізацыі гэтай мэты былі вывучаны дзеючыя міжнародныя і нацыянальныя стандарты па бібліятэчнай статыстыцы па паказчыках эфектыўнасці бібліятэчнай дзейнасці, прааналізаваны паказчыкі бібліятэчнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы бібліятэк рэспублікі, распрацавана аптымізаваная сістэма статыстычных паказчыкаў і крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці бібліятэчнай дзейнасці, мадэрнізавана і апрабавана сістэма статыстычных паказчыкаў у рабоце НББ па планаванні і справаздачнасці.

Рэзультаты даследавання леглі ў аснову прапаноў па змяненні і дапаўненні пераліку статыстычных паказчыкаў бібліятэк праграмна-інфармацыйнага комплексу “Галіновы інтэграваны банк даных арганізацый культуры”, а таксама прапаноў па змяненні і дапаўненні нацыянальнага стандарту СТБ 7.20-2000 “Библиотечная статистика. Основные положения”.

Бібліятэкарам