ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняў«Система хранения и обеспечения свободного доступа посредством интернет-технологий к документной информации по библиотечному делу Беларуси как части национального культурного наследия» (2020–2022)

Сістэма захоўвання і забеспячэння свабоднага доступу з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій да дакументнай інфармацыі па бібліятэчнай справе Беларусі як часткі нацыянальнай культурнай спадчыны (2020–2022)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20201033 ад 23.06.2020)

Навукова-даследчая праца была рэалізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.

Яе мэта – стварэнне анлайн-рэсурсу, які дазволіць шматаспектна прадставіць гісторыю бібліятэчнай справы ў кантэксце культурнага развіцця розных рэгіёнаў Беларусі ў розныя храналагічныя перыяды скрозь прызму архіўных дакументаў і іншых матэрыялаў.

Крыніцазнаўчай базай даследавання сталі фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, а таксама друкаваныя крыніцы.

У выніку праведзенай працы была створана калекцыя “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах”, уключаная ў анлайн-рэсурс “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі”.

Калекцыя змяшчае лічбавыя копіі поўных тэкстаў архіўных дакументаў, якія тычацца розных аспектаў і часовых перыядаў развіцця бібліятэчнай справы нашай краіны: заканадаўчыя акты, пратаколы і стэнаграмы пасяджэнняў з’ездаў, матэрыялы канферэнцый, уліковую і тэхналагічную дакументацыю, планы і справаздачы, бібліятэчную перапіску, даклады і інш.
Бібліятэкарам