ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўБібліятэчная справа на Беларусі. Дакументы і матэрыялы. 1991–2005 гг.

Бібліятэчная справа на Беларусі. Дакументы і матэрыялы. 1991–2005 гг.

Прадметам даследавання, праведзенага ў перыяд з 2009 па 2012 г. з’явілася развіццё бібліятэчнай справы ў Беларусі за храналагічны адрэзак часу з 1991 па 2005 г., адлюстраванае ў сукупнасці афіцыйных і архіўных дакументаў, друкаваных матэрыялах. Мэта даследавання – выяўленне тэндэнцый і спецыфікі ў арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва рэспублікі на выбраным адрэзку часу. Метадалагічнай асновай адбору дакументаў для публікацыі сталі прынцыпы гістарызму і аб’ектыўнасці. Пошук і адбор дакументаў у архіўных фондах ажыццяўляўся метадам суцэльнага прагляду. У рабоце з дакументамі выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады аналізу і сінтэзу.

У выніку даследавання ажыццёўлена тэарэтычнае абгрунтаванне мэт, задач, прынцыпаў і тэндэнцый развіцця бібліятэчнай справы ў рэспубліцы за перыяд з 1991 па 2005 г., папоўнілася дакументная база для правядзення навуковых даследаванняў, арганізацыі прафесіянальнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, выкананы аналіз асноўных тэндэнцый развіцця бібліятэчнай справы Беларусі і спецыфікі арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва рэспублікі за перыяд 1991–2005 гг. Рэзультаты даследавання былі змешчаны ў выданні “Библиотеки Беларуси в цифрах и фактах (1991–2011)”.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты