З мэтай аналізу працы публічных бібліятэк рэспублікі ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сакавіку – красавіку 2021 года правяла апытанне.
Падчас даследавання былі вывучаны абмежаванні, якія ўводзіліся ў працу бібліятэк з пачатку пандэміі COVID-19, прааналізаваны меры па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, шляхі адаптацыі бібліятэк да новых умоў, праблемы, з якімі сутыкнуліся бібліятэкі ва ўмовах крызісу.
Асноўныя вынікі даследавання прадстаўлены ў прэзентацыі.