ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўРаспрацаваць кіраўніцтва па вызначэнні чытацкага попыту на выданні сучасных беларускіх аўтараў у бібліятэках Рэспублікі Беларусь (2017 г.)

Распрацаваць інструкцыю па вызначэнні чытацкага попыту на выданні сучасных беларускіх аўтараў у бібліятэках Рэспублікі Беларусь (2017 г.)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20170704)

Даследаванне праводзілася ў адпаведнасці з тэматычным планам навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 г.

У ходзе даследавання былі вызначаны гістарычныя межы сучаснасці адносна творчасці беларускіх аўтараў, вызначана паняцце “сучасны беларускі аўтар”. На падставе даных, атрыманых у выніку кантэнт-аналізу рэспубліканскіх друкаваных і электронных крыніц інфармацыі, электроннага каталога і базы даных аўтарытэтных запісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, быў падрыхтаваны спіс сучасных беларускіх аўтараў, які ўключае больш за тысячу імёнаў, а таксама пералік выданняў кожнага аўтара, які ўключае каля чатырох тысяч найменняў. Пры распрацоўцы практычнага матэрыялу быў зроблены аналіз, у тым ліку рэтраспектыўны, методык вывучэння попыту на выданні ў кніжным і бібліятэчным маркетынгу.

Вынікам даследчай работы стала распрацоўка інструкцыі па вызначэнні чытацкага попыту на выданні сучасных беларускіх аўтараў, якое ўключае ў сябе тыпавы інструментарый для арганізацыі работы па вывучэнні чытацкага попыту ў бібліятэках.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты