Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20201033 ад 23.06.2020)
Навукова-даследчая праца была рэалізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.
Яе мэта – стварэнне анлайн-рэсурсу, які дазволіць шматаспектна прадставіць гісторыю бібліятэчнай справы ў кантэксце культурнага развіцця розных рэгіёнаў Беларусі ў розныя храналагічныя перыяды скрозь прызму архіўных дакументаў і іншых матэрыялаў.
Крыніцазнаўчай базай даследавання сталі фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, а таксама друкаваныя крыніцы.
У выніку праведзенай працы была створана калекцыя “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах”, уключаная ў анлайн-рэсурс “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі”.
Калекцыя змяшчае лічбавыя копіі поўных тэкстаў архіўных дакументаў, якія тычацца розных аспектаў і часовых перыядаў развіцця бібліятэчнай справы нашай краіны: заканадаўчыя акты, пратаколы і стэнаграмы пасяджэнняў з’ездаў, матэрыялы канферэнцый, уліковую і тэхналагічную дакументацыю, планы і справаздачы, бібліятэчную перапіску, даклады і інш.