Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20140182)
У перыяд з 2014 па 2016 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі было праведзена даследаванне па вывучэнні ўзроўню інфарматызацыі бібліятэк Рэспублікі Беларусь.
У ходзе даследавання быў праведзены дэталёвы аналіз стану інфарматызацыі бібліятэк Рэспублікі Беларусь па такіх крытэрыях, як матэрыяльна тэхнічная база, аўтаматызацыя асноўных інфармацыйна-бібліятэчных працэсаў, прадастаўленне доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў, кадравае забеспячэнне працэсу інфарматызацыі бібліятэк, уключанасць бібліятэк у інфармацыйнае ўзаемадзеянне.
У выніку даследавання быў распрацаваны індэкс інфарматызацыі бібліятэк, у адпаведнасці з якім дадзена ацэнка ўзроўню інфарматызацыі бібліятэк краіны. З улікам выяўленых праблем, якія ўзнікаюць ў бібліятэках у працэсе асваення новых інфармацыйных тэхналогій, былі пазначаныя напрамкі, якія будуць спрыяць інтэнсіфікацыі працэсу інфарматызацыі бібліятэк, актывізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк, павышэнню ўзроўню перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў у галіне інфармацыйных тэхналогій, каардынацыі і кааперацыі намаганняў па інфарматызацыі бібліятэк Рэспублікі Беларусь.