ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўСучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь

Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20090681 ад 13.05.2009 г.).

У перыяд з 2009 па 2010 год Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ажыццёўлена рэспубліканскае даследаванне “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Вынікі даследавання дазволілі дэталёва вывучыць інфармацыйныя запатрабаванні дзяцей, структуру іх чытацкіх інтарэсаў, мэты, матывы, рэпертуар, рэгулярнасць чытання дзіцяці, вызначыць месца чытання ў структуры вольнага часу, выявіць прыярытэтныя функцыі бібліятэкі ва ўяўленні дзяцей. Была вывучана роля сям’і ў падтрымцы і развіцці дзіцячага чытання: вызначана стаўленне бацькоў да праблемы дзіцячага чытання, уплыў бацькоў на чытанне дзіцяці, вывучаны погляды бацькоў на паняцце “сямейнае чытанне”, прааналізаваны ўзровень дасведчанасці бацькоў аб інфармацыйных і запатрабаваннях у вольны час іх дзяцей, выяўлена, наколькі інтарэсы і захапленні дзіцяці супадаюць з жаданнямі бацькоў. Пад час даследаванняў вызначана роля бібліятэк у забеспячэнні і падтрымцы дзіцячага чытання: вывучана меркаванне бібліятэкараў аб структуры дзіцячага чытання, уплыў бібліятэкараў на чытанне дзяцей, выяўлены прыярытэтныя функцыі бібліятэк ва ўяўленні бібліятэкараў, прааналізавана, наколькі інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк адпавядаюць сучасным інфармацыйным запатрабаванням чытачоў-дзяцей. Вывучана роля настаўніка ў далучэнні дзяцей да чытання, прааналізаваны ўзровень дасведчанасці настаўнікаў аб інфармацыйных запатрабаваннях школьнікаў.

Вынікі даследавання леглі ў аснову рэкамендацый, накіраваных на падтрымку і развіццё дзіцячага чытання.

Вынікі даследавання знайшлі адлюстраванне ў выданні «Современное состояние и тенденции развития детского чтения в Республике Беларусь: по результатам республиканского исследования», якое выйшла ў свет у 2011 г.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты