Агульныя звесткі
2-гі паверх, пам. 207g
У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі, выконваюцца заказы на дакументы з падсобнага фонду па вусным запыце чытача.
Агульная колькасць чытацкіх месцаў – 34, у тым ліку 6 камп’ютараў для работы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, 3 з якіх маюць выхад у Інтэрнэт.
Падсобны фонд залы дакументаў міжнародных арганізацый змяшчае звыш 179 683 тыс. адзінак захоўвання на беларускай, рускай і замежных мовах. Выдача дакументаў ажыццяўляецца па вусным запыце чытача.
Падсобны фонд залы складаецца з адкрытай і закрытай частак. У адкрытым доступе прадстаўлены выданні кіруючых органаў ААН: Генеральнай асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і сацыяльнага савета, Міжнароднага суда, а таксама дакументы спецыялізаванных устаноў і самастойных арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб`яднаных Нацый такіх як:
У адкрытым доступе зала таксама ёсць дакументы і матэрыялы такіх міжнародных арганізацый, як Савет Еўропы (СЕ), Еўрапейскі cаюз (ЕС), Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Міжнародны валютны фонд (МВФ), Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і інш.
Кніжны фонд залы складае 5 849 адзінкі захоўвання. Штомесяц у фонд паступае каля трыццаці новых выданняў. Гэта афіцыйныя справаздачы, сусветныя даклады і агляды ААН і іншых міжнародных арганізацый, матэрыялы даследаванняў міжнародных арганізацый па актуальных пытаннях сусветнага развіцця, матэрыялы праектаў, што праводзяцца міжнароднымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, міжнародныя прававыя дакументы (дэкларацыі, канвенцыі, рэзалюцыі), энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі.
Фонд перыядычных выданняў складае больш за 1 080 адзінак захоўвання.
Спіс перыядычных выданняў залы дакументаў міжнародных арганізацый.
Закрытую частку падсобнага фонду складаюць мімеаграфаваныя матэрыялы ААН і АБСЕ – першасныя рабочыя дакументы структурных падраздзяленняў гэтых арганізацый (галоўных органаў, саветаў, камітэтаў, камісій і інш.), якія дазваляюць аператыўна знаёміцца з актуальнай дакументацыяй, што выпускаецца па выніках работы ААН і АБСЕ.
Фонд мімеаграфаваных матэрыялаў складае звыш 172,7 тыс. адзінак захоўвання.
Новыя паступленні ў фонд залы дакументаў міжнародных арганізацый.
Дакументамі з падсобнага фонду можна карыстацца толькі ў зале. Заказ дакументаў з аддзелаў фондазахавання на залу дакументаў міжнародных арганізацый не ажыццяўляецца.
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы
У чытальнай зале забяспечаны доступ да такіх электронных інфармацыйных рэсурсаў як:
Ажыццяўляецца доступ да рэсурсаў віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый "Адкрытая інфармацыя".
Дадатковыя магчымасці:
Дадатковыя паслугі:
Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Кантакты:
Дзяжурны бібліёграф
Тэл.: (8 017) 293 27 34 (унутр. 77 34)
Загадчык сектара абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый
Тэл.: (8 017) 293 27 26 (унутр. 77 26)
Загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл.: (8 017) 293 28 68 (унутр. 78 68)