ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Сувенір для мамы
“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Іншыя мерапрыемствы

Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”. Заняткі будуць прысвечаны вынаходніцтву кнігадрукавання ў Еўропе і дзейнасці нямецкага першадрукара.

Удзельнікі сустрэчы паразважаюць, што дало стварэнне кнігадрукавання чалавецтву і чаму вынаходніцтва друку – адно з найважнейшых у развіцці цывілізацыі. Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў:
20 лютага (аўторак), 18.30 альбо
24 лютага (субота), 11.00.

Група 8–12 гадоў:
23 лютага (пятніца), 18.00 альбо
25 лютага (нядзеля), 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў:
25 лютага (нядзеля), 13.30.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сувенір для мамы

23.02.2018

1 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па дэкупажы “Сувенір для мамы”.

“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

20.02.2018

З 23 лютага ў бібліятэцы павінна быць не толькі ціха, але яшчэ і ... цёмна. Не-не, гэта не гульня ў хованкі і не новы квэст. Тут адкрываецца выстаўка мастацкіх галаграм “Галаграфія-2018. Мінск” – “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”.