7 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей на мерапрыемства “Масленіца – свята святла і дабрыні”.
Масленіца – гэта вясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем ясных, цёплых дзён, напоўненых сонечным святлом.
Дзеці на мерапрыемстве зробяць з каляровай металізаванай паперы і кампакт-дыска галоўны сімвал свята – маляўнічае сонца.
Праявіць кемлівасць і хуткасць ўдзельнікі змогуць у рухавай гульні “Прагані зіму” і конкурсах “Напячы бліны” і “Злаві калач”.
Святочнае мерапрыемства стане радаснай, запамінальнай падзеяй і пазнаёміць дзяцей з народнымі звычаямі і традыцыямі.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.