Месца правядзення
19 чэрвеня ў бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча з Анатолем Бутэвічам, прымеркаваная да 70-годдзя вядомага пісьменніка.
Юбілейны вечар творчасці пісьменніка, журналіста, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Анатоля Бутэвіча пройдзе ў рамках праекта “Мой род – мая радзіма”.
Галоўная тэма твораў пісьменніка – гістарычнае мінулае роднага краю. Падзеі і факты на аснове дакладных крыніц і дакументаў ён апісвае так, нібы сам жыў у тыя часы і ўсе падзеі бачыў на ўласныя вочы.
Анатоль Іванавіч – аўтар кніг гістарычнай прозы (“Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Раскіданае гняздо крывіцкай славы”, “Сем цудаў Беларусі”, “Каралева не здраджвала каралю” і інш.). Таксама ён вядомы як перакладчык на рускую мову твораў беларускіх аўтараў і на беларускую – замежных пісьменнікаў (“Над Нёманам” Элізы Ажэшкі, “Аўтабіяграфія” Багуслава Радзівіла, “Салярыс” і “Непераможны” Станіслава Лема). Ужо больш за два дзесяцігоддзі адным з асноўных напрамкаў творчасці пісьменніка з'яўляюцца творы для дзяцей, у тым ліку і па гісторыі радзімы.
На юбілейным вечары Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць кніжную экспазіцыю, якая адлюструе шматгранную творчасць Анатоля Бутэвіча.
Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by
Чытайце таксама:
Самы што ні ёсць – беларускі: Анатоль Бутэвіч адзначыў 70-годдзе