ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”
Цеплыня чалавечнасці
Наркаманія – дарога ў нікуды

Музейныя заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

Музейныя заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”
Іншыя мерапрыемствы
8 верасня
Дата правядзення
14.00–15.00
Час правядзення
пам. 347
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем 8 верасня дзетак 5–7 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”, прысвечаныя Дню бібліятэк.

Бібліятэка – гэта найперш дом, дзе жывуць кнігі. На занятках удзельнікі пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Дзецям будзе прапанавана паглядзець на бібліятэку не толькі як карыстальнікам. Падчас заняткаў яны стануць бібліятэкарамі і будуць ажыццяўляць пошук дакументаў у электронным каталогу, спрабаваць адшукаць кнігу ў падсобным фондзе і абслужыць карыстальніка.

Асаблівая ўвага будзе нададзена музею кнігі і міжнароднай выстаўцы “Буквары народаў свету”, якая прымеркавана да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”. Маленькія наведвальнікі пазнаёмяцца таксама з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры і ўбачаць кнігі беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак мерапрыемства а 14-й гадзіне.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам