ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.
Чулыя да слова: у бібліятэцы адкрыецца “Крама з цытатамi”
Восеньскі калейдаскоп

Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.

Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.
Іншыя мерапрыемствы
8 лістапада – 17 лютага
Дата правядзення
рэжым работы музея кнігі
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

З 8 лістапада ў музеі кнігі арганізавана выстаўка Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”, якая прымеркавана да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны.

Праз некалькі дзён, 11 лістапада, большасць еўрапейскіх краін будзе адзначаць 100-годдзе завяршэння Першай сусветнай вайны. Вайна стала адной з самых жахлівых падзей у сусветнай гісторыі: удзел у ёй прынялі каля 40 дзяржаў з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 мільярда чалавек, каля 10 мільёнаў загінула, яшчэ каля 20 мільёнаў вярнулася з вайны параненымі і скалечанымі. Сучаснікі адразу ж назвалі яе “Вялікай вайной”.

Беларусь апынулася на самай лініі фронту і для нашых продкаў вайна стала жахлівым выпрабаваннем. У той самы час вайна, якая прывяла да краху вялікіх імперый, стварыла і новыя магчымасці для фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

На выстаўцы можна ўбачыць унікальныя экспанаты, якія распавядуць пра жыццё з абодвух бакоў фронту – рэдкія кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі, ліставанне салдат, а таксама арыгінальныя пісьмовыя прылады, друкарскую тэхніку, асабістыя рэчы і прадметы культу ваеннага часу.

Тэматычныя раздзелы экспазіцыі, прысвечаныя баявым дзеянням на пачатку вайны, жыццю на фронце, у эвакуацыі і пад акупацыяй, рэвалюцыйным падзеям, падпісанню Брэсцкага мірнага пагаднення, адлюстроўваюць трагічныя і гераічныя старонкі Вялікай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з вядомым даследчыкам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым, аўтарам праекта “У пошуках страчанага”. Экспазіцыя дазволіць па-новаму зірнуць на падзеі Першай сусветнай вайны праз прызму пісьмовых крыніц і тагачасную друкаваную прадукцыю.


Запрашаем наведаць выстаўку да 17 лютага 2019 года.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Чытайце таксама пра адкрыццё выстаўкі “Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам