ГалоўнаяМерапрыемствыМузей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў
Невычэрпнае багацце слова
Запрашаем на выстаўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў
Іншыя мерапрыемствы
1 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.30 – 19.00
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Пастаянная экспазіцыя і выстаўкі, якія праходзяць у музеі, адлюстроўваюць багатую гісторыю беларускай і еўрапейскай кніжнай культуры, а таксама асвятляюць шлях станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны.

musey_af.jpg

У экспазіцыі можна ўбачыць жамчужыны з кнігазбору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

  • рукапісныя кнігі рознай формы (скруткі, потхі, кодэксы), вырабленыя з розных матэрыялаў (пальмавых лістоў, пергаменту, бамбукавых дошчачак, паперы);
  • першыя друкаваныя кнігі, выдадзеныя ад першых вопытаў Іагана Гутэнберга ў 40-х гг. XV ст. да канца XV ст.;
  • шэдэўры беларускага кнігадрукавання XVI–XVIII стст.: пражскія выданні першадрукара Францыска Скарыны, віленскія – Пятра Мсціслаўца і братоў Мамонічаў, магілёўскія – Максіма Вашчанкі, кнігі з радзівілаўскіх друкарняў Брэста і Нясвіжа, а таксама старадрукі з Куцейна, Супраслі, Гродна, Полацка і інш.;
  • выданні знакамітых майстроў друкарскай справы краін Еўропы XV–XVIII стст. – Альдаў, Эльзевіраў, Эцьенаў, Фрабэнаў, Плантэнаў i інш.;
  • узоры даўніх апраў і ўладальніцкіх вокладак XV–ХХ стст., мініяцюрныя выданні і фаліянты, а таксама кнігі з аўтографамі беларускіх і замежных пісьменнікаў і мастакоў.


mk_1.jpg

У музеі кнігі арганізуюцца экскурсіі для дзяцей і дарослых, а таксама ладзяцца заняткі “Клуба кніжных прафесараў”.
Тэлефон для папярэдняга запісу на экскурсіі: (8 017) 293 27 22. Кошт экскурсій
Тэлефон для запісу на заняткі: (8 017) 293 27 82.

Рэжым работы музея кнігі:

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам