ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб спрэчках, якія ўзнікаюць пры скасаванні шлюбу і падзеле маёмасці
Запрашаем на творчыя заняткі “Паштоўка для мамы”
Запрашаем на музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”

Размова з адвакатам аб спрэчках, якія ўзнікаюць пры скасаванні шлюбу і падзеле маёмасці

Размова з адвакатам аб спрэчках, якія ўзнікаюць пры скасаванні шлюбу і падзеле маёмасці
Іншыя мерапрыемствы
27 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыестваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Падзел маёмасці: шлюбна-сямейныя спрэчкі (судовая практыка; падзел маёмасці з выпіскай з кватэры)”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Што з’яўляецца сумесна нажытай маёмасцю
  • Якая маёмасць не дзеліцца
  • Як дзеліцца нерухомасць пры разводзе па новым законе
  • Колькі каштуе падаць на падзел маёмасці
  • Як дзеліцца маёмасць, набытая да шлюбу

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб спрэчках, якія ўзнікаюць са шлюбна-сямейных праваадносін, адкажа адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Карпаратыўнае права і падаткі” Таццяна Сяргееўна Плотнікава.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Таццянай Плотнікавай, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам