Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Кошт наведвання
22 кастрычніка ў музеі кнігі адбудуцца творчыя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”.
Восень – цудоўная пара, якая натхняе на прагулкі ў парк, сад і лес. Такая вандроўка дорыць добры настрой і восеньскі падарунак – прыгожае рознакаляровае лісце…
Ці ведаеце вы, адкуль паходзіць слова “гербарый”? Гербарый (з лацінскай – “трава”) абазначае засушаныя расліны. У свеце створаны шматлікія калекцыі такіх экспанатаў. Варта адзначыць, што гербарыем таксама называюць кнігу з апісаннем раслін і іх выявамі.
Сярод старажытных выданняў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца “Гербарый”, які надрукаваў Петэр Шофер (Peter Schöffer) у Майнцы ў 1484 г. Ён утрымлівае 148 контурных гравюр раслін, якія дапоўнены тлумачальным тэкстам аб іх лекавых якасцях. Другі “Гербарый” выдадзены ў Венецыі ў 1509 г.
Юныя кнігазнаўцы пазнаёмяцца з унікальнымі выданнямі з фонду бібліятэкі. Разам разгледзім і даследуем каштоўныя экзэмпляры гербарыяў з выявамі лекавых раслін.
У якасці творчага задання ўдзельнікі сустрэчы размалююць ад рукі друкаваную старонку з “Гербарыя” 1509 г.
Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.
Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.