ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Друкарская справа Альда Мануцыя”
Супрацьдзеянне карупцыі – адна з галоўных задач дзяржавы і грамадства
Творца дасканаласці

Запрашаем на музейныя заняткі “Друкарская справа Альда Мануцыя”

Запрашаем на музейныя заняткі “Друкарская справа Альда Мануцыя”
Іншыя мерапрыемствы
1 красавіка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

1 красавіка ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча “Друкарская справа Альда Мануцыя”.

Яшчэ ў XV ст. быў створаны правобраз сучаснай друкарні. Самае вядомае выдавецтва, якое стала называцца “Домам Альда”, заснаваў італьянскі вучоны і гуманіст Альд Пій Мануцый (1449–1515).

Ні адна з італьянскіх друкарань не магла параўняцца з мастацкім афармленнем і дасканаласцю выданняў “Дома Альда”. Многія выдаўцы таго часу выпускалі кнігі са шматлікімі памылкамі. Альд Мануцый паставіў у аснову сваёй працы якасць выдадзеных кніг, таму стварыў вакол сябе “Aldi Neacademia”, у склад якой уваходзіла 30 вучоных. Тэксты перад друкам правяраліся на наяўнасць памылак і недахопаў.

Неўзабаве дасканала і акуратна выдадзеныя кнігі пачалі капіраваць іншыя друкары, таму ўзнікла неабходнасць ва ўласнай выдавецкай марцы, якую з 1502 г. Альд Мануцый пачаў выкарыстоўваць у сваіх выданнях.

Выдавецкая марка магла быць у рамцы або без яе, але нязменнай была сама выява – дэльфін, які абвівае якар. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі захоўваюцца кнігі з выдавецкай маркай Альда Мануцыя.

У кожнага наведвальніка заняткаў будзе магчымасць:

  • пачуць гісторыю стварэння венецыянскага выдавецтва Альда Пія Мануцыя;
  • убачыць “альдзіны” – кнігі, выдадзеныя ў “Доме Альда”;
  • стварыць уласны дызайн выдавецкай маркі Альда Мануцыя.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 8–14 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам