ГалоўнаяМерапрыемствыСтыль жыцця – здароўе
Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў
У рытме танца

Стыль жыцця – здароўе

Стыль жыцця – здароўе
Іншыя мерапрыемствы
2 красавіка – 6 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 2 красавіка па 6 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Стыль жыцця – здароўе”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата абрана не выпадкова – 7 красавіка 1948 года ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, накіраваная на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і яго аховы. Ён дае ўнікальную магчымасць завастрыць увагу сусветнай супольнасці на праблемах грамадскай аховы і пытаннях здароўя людзей і падштурхнуць урада, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя колы і грамадзянскую супольнасць да сумесных намаганняў, накіраваных на вырашэнне гэтых праблем.

Кожны год для Сусветнага дня здароўя выбіраецца тэма, якая закранае найбольш актуальныя пытанні, што стаяць перад аховай здароўя планеты. Тэма 2024 года – “Маё здароўе, маё права”.

Прапанаваная выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты. Дадзеныя дакументы пазнаёмяць чытача з гісторыяй і развіццём аховы здароўя ў свеце, а таксама з дзейнасцю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, накіраванай на вырашэнне сённяшніх і заўтрашніх праблем аховы здароўя насельніцтва Зямлі.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць дакументы СААЗ – даклады аб стане аховы здароўя ў свеце і Еўропе, рэзалюцыі і рашэнні Выканаўчага камітэта, маніторынг сусветнага насельніцтва па пытаннях аховы здароўя і інш. У асобны раздзел вынесены дакументы, якія раскрываюць праблемы аховы здароўя ў Беларусі.

Таксама на выставе прадстаўлены матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый, зборнікі навуковых артыкулаў, статыстычныя зборнікі, манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і інш.

zdarouje_zyccio-1.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблемы і дасягненні аховы здароўя ў свеце. Дзейнасць СААЗ
  • Грамадскае здароўе і яго ахова
  • Навакольнае асяроддзе і здароўе
  • Здароўе маці і дзіцяці
  • Барацьба з інфекцыйнымі хваробамі і ВІЧ/СНІДам
  • Здаровае харчаванне і здаровы лад жыцця – аснова даўгалецця чалавека
  • Права на здароўе
  • Якасная ахова здароўя і ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Галоўнай мэтай сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь было і застаецца фарміраванне здаровай нацыі, захаванне здароўя насельніцтва. На працягу апошніх 10 гадоў яе вядучыя прынцыпы – прыярытэтнасць мер прафілактычнай накіраванасці на аснове фарміравання здаровага ладу жыцця; якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі, у тым ліку лекавага забеспячэння; санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва і яго будучых пакаленняў.

Карысныя спасылкі

З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам