ГалоўнаяМерапрыемствыМерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Жывыя камяні Антарктыды
Запрашаем на творчыя заняткі “Падснежнікі і снег”

Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя мерапрыемствы
23 красавіка
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

23 красавіка ў бібліятэцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

А 10-й гадзіне адбудзецца адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі” (рэгістрацыя).

У ім возьмуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікі бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны.

А 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) пройдзе культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, прысвечаная творчасці таленавітага кампазітара. Падчас мерапрыемства адбудзецца перадача правоў на выкарыстанне лічбавых копій рукапісаў нот і кніжных выданняў аўтара ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках культурна-асветніцкай акцыі плануюцца выступленні членаў сям’і кампазітара, прадстаўнікоў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага саюза кампазітараў, Белтэлерадыёкампаніі, Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя электроннага рэсурсу “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, дзе сабраны электронныя копіі рукапісных нот і кніжных выданняў.

Для наведвальнікаў будзе арганізавана выстава-прагляд, якая дазволіць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага беларускага таленавітага кампазітара Уладзіміра Саўчыка.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам