ГалоўнаяМерапрыемствы“Бібліяноч-2024”. Будзь у цэнтры прыцягнення!
Размова з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь
Жывыя камяні Антарктыды

“Бібліяноч-2024”. Будзь у цэнтры прыцягнення!

“Бібліяноч-2024”. Будзь у цэнтры прыцягнення!
Іншыя мерапрыемствы
19 красавіка
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

19 красавіка з 19.00 да 23.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на “Бібліяноч-2024”!

Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца! Шумна, весела і крэатыўна пазнаваць нешта новае заклікае жыхароў і гасцей сталіцы “NLB. Планета ведаў” – галоўная бібліятэка краіны.

Пасля ўрачыстага старту ў цэнтральным холе бібліятэкі мноства тэматычных пляцовак з насычанай праграмай на любы ўзрост і густ будуць працаваць на працягу ўсёй “Бібліяночы”. Сумна і ціха ў бібліятэцы дакладна не будзе!

Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў актыўных квестах і пазнавальных квізах, шахматна-шашачных турнірах і настолках ад “HobbyGame”.

Для тых, хто вырашыць прысвяціць вечар вывучэнню чагосьці новага, распачнецца сапраўдны лекторый. Ведаў будзе вельмі шмат! Лекцыі адваката, псіхолага, астрапсіхолага, астролага і стыліста, майстар-класы па тэхніцы кітайскага жывапісу і графіцы, бачаце і сальсе, ігры на ханге, джэмбе і ўкулеле. А паказ мадэляў адзення беларускіх дызайнераў ад мадэльнага агенцтва “Wow Kids” акрэсліць трэнды сучаснай моды.

Нікога не пакінуць абыякавымі чароўныя галасы і жывая музыка фолк-гурта “Guda”, капэлы традыцыйнай музыкі “Анягож”, ансамбля салістаў “Te Deum”, хору “LoveMusicTeam” БДПУ і салістаў хору “Голас душы”.

Для маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка “Дзеткі + Продкі”: тэатр, займальныя майстар-класы, гульнявыя праграмы, навуковае шоу і шмат іншых пазнавальных забаў. Цікава будзе не толькі дзецям!

У рамках “Бібліяночы” будуць працаваць бонусныя пляцоўкі, уваход – платны і па фішках. Фішкі можна атрымаць за актыўны ўдзел на пляцоўках.

Падрабязная праграма хутка! Сачыце за навінамі!

Уваход на мерапрыемства вольны!

Тэлефоны: (8 017) 368 37 37 (для даведак), (8 017) 293 27 56 (для СМІ).

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам