ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Кніжная гравюра”
Раман Матульскі ўдастоены ўзнагароды праваслаўнай царквы

Да 75-годдзя трагедыі Хатыні: прэзентавана кніга Артура Зельскага

Да 75-годдзя трагедыі Хатыні: прэзентавана кніга Артура Зельскага
Іншыя навіны

16 сакавіка ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”.

Кніга, прысвечаная 75-годдзю трагедыі Хатыні, пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Яе аўтар Артур Зельскі, дырэктар мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, сабраў дадзеныя пра вёску пачынаючы з XVI стагоддзя і заканчваючы апошнім трагічным днём – 22 сакавіка 1943 года.

У выданні таксама прыведзены звесткі пра іншыя населеныя пункты, знішчаныя ў гады акупацыі, сімвалам трагедыі якіх стаў мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Драматычны лёс Хатыні падзялілі яшчэ 618 беларускіх вёсак, частка з якіх з часам была адноўлена.

Дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч і аўтар кнігі Артур Зельскі перадалі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзін з экзэмпляраў выдання.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выказаў падзяку аўтару, выдавецтву і ўсім, хто мае дачыненне да выхаду ў свет такога важнага і каштоўнага для захавання народнай памяці выдання. У сваім выступе ён таксама адзначыў: “Часта на прэзентацыях кніг даводзіцца чуць, што аўтар абагульніў папярэднія матэрыялы і закрыў тэму. Дык вось, Хатынь – гэта не закрытая тэма. Хатынь – гэта сімвал трагедыі не толькі беларускага народа, але і ўсяго чалавецтва, гэта трывожны напамін пра каштоўнасць міру і спакою для тых, хто жыве зараз, і для будучых пакаленняў”.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта Яўгенія Паляшчук.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла ўвазе гасцей выстаўку-прагляд выданняў, прысвечаных трагічнай гісторыі Хатыні. Эмацыйную афарбоўку мерапрыемству надалі музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам