14 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Каб зрабіць свет больш добрым”.
Свет вакол становіцца больш светлым і цёплым, калі кожны прыносіць у яго кропельку дабра. Дабро – гэта клопат, увага, радасць, дружба.
Прачытаўшы разам апавяданні В. Сухамлінскага “Как белочка дятла спасла”, Э. Машкоўскай “Кто самый добрый” і Г. Фёдаравай “Добруня” дзеці даведаліся і нанова адчулі, што такое дабрыня і добрыя ўчынкі. Захапіўшыся прачытаным, яны падзяліліся сваімі прыкладамі добрых спраў.
Часцінку сваёй дабрыні кожнае дзіця ўнесла ў малюнкі веснавых птушак, якія можна ўбачыць на выстаўцы ў дзіцячым пакоі.
Чытайце таксама аб іншых мерапрыемствах, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.