ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар у ВДУ па рэсурсах і сэрвісах ВЧЗ
Круглы стол у рамках Года малой радзімы

Семінар па ЭІР для навукі і адукацыі

Семінар па ЭІР для навукі і адукацыі
Іншыя навіны

12 красавіка ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (ВДТУ) адбыўся семінар, прысвечаны электронным інфармацыйным рэсурсам для навукі і адукацыі.

Семінар быў арганізаваны Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, кампаніяй EBSCO Information Services, ВДТУ.

У сваім дакладзе Вячаслаў Брычкоўскі, загадчык сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), праінфармаваў прысутных аб магчымасцях віртуальнай чытальнай залы (ВЧЗ НББ) пры арганізацыі інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці ў ВНУ, распавёў аб электронных інфармацыйных рэсурсах, даступных партнёрам ВЧЗ НББ.

Андрэй Сакалоў, дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове кампаніі EBSCO Information Services, у сваім выступленні падрабязна разгледзеў пытанні, звязаныя з выкарыстаннем шматлікіх баз даных, даступных на платформе EBSCOhost, распавёў аб электронных кнігах і архівах навуковых часопісаў на платформе EBSCOhost .

Падчас трэнінгу, праведзенага Тамілай Міркамалавай, спецыялістам па рабоце з кліентамі EBSCO ў Расіі і краінах СНД, удзельнікі азнаёміліся з магчымасцямі і методыкай эфектыўнага пошуку інфармацыі на платформе EBSCOhost, а таксама атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел звыш 40 прадстаўнікоў Віцебскага ўніверсітэта, сярод якіх выкладчыкі, навуковыя работнікі, аспіранты, магістранты, студэнты і бібліятэкары.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам