ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ці сапраўды халодны дзень? Бо вечар – цёплы
Дзякуем за пераможны Май!

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ
Іншыя навіны

20 красавіка адбыўся семінар "Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння эканамічнай дзейнасці".


Нацыянальная бібліятэка і кампанія “EBSCO Information Services” падрыхтавалі і правялі семінар у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь для навуковых супрацоўнікаў і работнікаў бібліятэкі НДЭІ.

Спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Марына Рудакоўская і Руслан Доўгі пазнаёмілі прадстаўнікоў інстытута з рэпертуарам і зместам рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы, прапанаваных для інфармацыйнага забеспячэння эканамічнай дзейнасці.

Для ўдзельнікаў семінара таксама быў арганізаваны трэнінг па выкарыстанні ў навукова-даследчай працы баз даных EBSCO на платформе EBSCOhost. Яго правёў Андрэй Сакалоў, дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове кампаніі “EBSCO Information Services”.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам