15 сакавіка ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сацыяльна-эканамічных даследаваннях”.
Семінар быў арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
У ходзе семінара спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Марына Рудакоўская, Руслан Доўгі) пазнаёмілі ўдзельнікаў з электроннымі базамі даных, прапанаванымі для інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў у сферы эканомікі, фінансаў, дэмаграфіі. Слухачам былі прадстаўлены кантэнт інфармацыйных рэсурсаў, іх пошукавыя і функцыянальныя магчымасці, алгарытмы працы са знойдзенай інфармацыяй.
У семінары ўзялі ўдзел супрацоўнікі інстытута: эканамісты-даследчыкі, маладыя вучоныя, бібліятэкары.