ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Шры-Ланкі
Сугучча: літаратура як люстэрка эпохі

Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства

Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у святкаванні XXI Дня беларускага пісьменства, якое адбылося 6-7 верасня ў старажытным Заслаўі.


З нагоды свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку, прысвечаную Году гасціннасці, і прэзентавала свае апошнія выдавецкія праекты.

На выстаўцы “Беларусь: гасціннасць без межаў” былі прадстаўлены каля 120 сучасных навукова-папулярных, даведачных, рэкламна-інфармацыйных выданняў і літаратура канца XVIII – пачатку XX ст. краязнаўчай тэматыкі. Сучасную частку экспазіцыі склалі фотаальбомы, каталогі і буклеты, якія адлюстроўваюць багацце і прыгажосць беларускай зямлі, а таксама шматгранныя магчымасці беларускага турызму. Вандроўкай у гістарычную Беларусь стаў раздзел выстаўкі “Дарогамі, трактамі, сцежкамі…”, у якім прадстаўлены даведнікі і падарожныя нататкі канца XVIII – пачатку XX ст.

Кніжную выстаўку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі афіцыйныя асобы, дзеячы навукі і мастацтва, журналісты, школьнікі, настаўнікі, госці з розных рэгіёнаў краіны.

У гэтыя святочныя дні асаблівую ўвагу прыцягнулі прэзентацыі нацыянальных праектаў па вяртанні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, якія былі рэалізаваны ў апошні час Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі:

  • прэзентацыя факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны – пяці першых тамоў з поўнага збору прац беларускага першадрукара. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі банк БелВЭБ, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Калекшн”. Каштоўнае выданне атрымала ў дар заслаўская гарадская бібліятэка;
  • прэзентацыя факсімільнага перавыдання Тураўскага Евангелля (XI стагоддзе) – самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі і аднаго з найдаўнейшых ва Усходняй Еўропе. Выданне з’яўляецца сумесным праектам кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Унікальная кніга была перададзена ў фонд Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна;
  • прэзентацыя фотаальбома “Кніжная спадчына Беларусі”, які падрыхтаваны сумесна з выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і ўключае выявы найбольш значных кніжных помнікаў з фондаў галоўнай бібліятэкі краіны. Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукаваныя і рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў, цудоўныя картаграфічныя і выяўленчыя выданні, кнігі з вядомых беларускіх збораў пераконваюць у самабытнасці і развітасці айчыннай культуры, яе багацці і разнастайнасці.

Прэзентацыі гэтых выданняў пазнаёмілі шырокую грамадскасць з найбольш каштоўнымі скарбамі кніжнай культуры Беларусі.

Чытайце таксама:

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам