ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента

Зала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента

abonement280.jpgАгульныя звесткі

1-шы паверх, пам. 164

У чытальнай зале арганізавана абслугоўванне дакументамі па індывідуальным і міжбібліятэчным абанеменце, прадастаўлены доступ да падсобнага фонду і электронных інфармацыйных рэсурсаў, рэгулярна праводзяцца тэматычныя кніжныя выстаўкі.

Індывідуальны абанемент

Індывідуальным абанементам могуць карыстацца работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, кандыдаты і дактары навук, суіскальнікі, аспіранты, работнікі НДІ і вытворчых прадпрыемстваў, якія займаюцца навукова-даследчымі распрацоўкамі, выкладчыкі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і агульнаадукацыйных устаноў, якія маюць чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і пражываюць у горадзе Мінску.

Дакументы з фондаў НББ выдаюцца ў часовае карыстанне на платнай аснове згодна Прэйскуранту платных паслуг.

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў індывідуальнага абанемента

Міжбібліятэчны абанемент (МБА)

Праз сістэму МБА прадастаўляюцца дакументы з фондаў НББ па заказах калектыўных абанентаў – рэспубліканскіх і замежных бібліятэк і арганізацый. Пры адсутнасці ў бібліятэцы неабходных дакументаў ажыццяўляецца іх заказ з фондаў іншых бібліятэк Беларусі і замежных краін, у тым ліку і па запытах індывідуальных карыстальнікаў, якія маюць чытацкі білет НББ.

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў

Падсобны фонд

Падсобны фонд налічвае больш за 70 000 экзэмпляраў.

Адкрытая частка падсобнага фонду прадстаўлена вучэбнай, пазнавальнай, мастацкай літаратурай, а таксама перыядычнымі выданнямі для вольнага часу. Пошук дакументаў карыстальнікі ажыццяўляюць самастойна.

У закрытай частцы размешчана вучэбная і навуковая літаратура па ўсіх галінах ведаў. Дакументы выдаюцца дзяжурным бібліятэкарам па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні чытацкага білета.

Дакументамі падсобнага фонду абслугоўваюцца карыстальнікі бібліятэкі, якія маюць чытацкі білет.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

Рэжым работы

Панядзелак – чацвер: 10.00–19.00
Пятніца: 10.00–18.00
Выхадныя: субота, нядзеля

З 1 першага па 31 жніўня (летні перыяд):
Панядзелак – чацвер: 10.00–18.00
Пятніца: 10.00–17.00
Выхадныя: субота, нядзеля

Кантакты

Дзяжурны бібліятэкар:
Тэл.: (8 017) 293 27 10 (унутр. 77 10), 293 27 08 (унутр. 77 08)
Загадчык сектара міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента:
Тэл .: (8 017) 293 27 13 (унутр. 77 13)

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты