Агульныя звесткі
1-шы паверх, пам. 106
Зала перыядычных выданняў уключае залу газет і залу часопісаў.
Зала газет
У зале газет вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі дакументамі з асноўнага фондасховішча і падсобнага фонду.
У падсобным фондзе ў адкрытым доступе знаходзяцца камплекты беларускіх і расійскіх газет за апошнія 3–5 гадоў (каля 120 назваў) грамадска-палітычнай і галіновай тэматыкі, а таксама інфармацыйна-рэкламныя выданні бягучага года. Перыядычныя выданні, што захоўваюцца ў закрытай частцы падсобнага фонду, выдаюцца бібліятэкарам на кафедры "Выдача газет" па вусным запыце чытача.
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы
Забяспечаны доступ да электронных рэсурсаў:
У зале праводзяцца тэматычныя выстаўкі.
Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Кантакты:
Дзяжурны бібліятэкар
Тэл.: (8 017) 293 27 07 (унутр. 77 67)
Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 25 87 (унутр. 75 87)
Загадчык аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
Тэл.: (8 017) 293 27 07 (унутр. 77 02).
Зала часопісаў
У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі дакументамі з падсобнага фонду.
У падсобным фондзе ў адкрытым доступе змяшчаюцца беларускія, расійскія і замежныя часопісы за апошнія 3 гады (каля 600 назваў) па ўсіх галінах ведаў. Перыядычныя выданні, якія захоўваюцца ў закрытай частцы падсобнага фонду, выдаюцца бібліятэкарам на кафедры "Выдача часопісаў". Заказ часопісаў з фондасховішча ў залу часопісаў не ажыццяўляецца.
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы
У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:
У зале праводзяцца тэматычныя выстаўкі.
Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Парадак абслугоўвання ў зале перыядычных выданняў
Кантакты:
Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 25 87 (унутр. 75 87)
Загадчык аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
Тэл.: (8 017) 293 27 02 (унутр. 77 02)