Зала прававой інфармацыі
Агульныя звесткі
2-гі паверх, пам. 207b
У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі, выконваюцца заказы на дакументы з падсобнага фонду па вусным запыце чытача.
Падсобны фонд залы ўключае звыш 30 тыс. адзінак захоўвання на беларускай, рускай і замежных мовах:
- кнігі (канстытуцыі, кодэксы, законы і каментарыі да іх, зборнікі нарматыўна-прававых актаў, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі і г.д.);
- афіцыйныя перыядычныя выданні органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых судовых органаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, краін СНД і замежных краін, а таксама СССР, РСФСР і БССР.
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы
У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:
- Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
- вытворцаў паўнатэкставых прававых баз даных краін СНД:
- эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Эталон";
- даведачнай прававой сістэмы "КонсультантПлюс" і анлайн-сэрвісу гатовых прававых рашэнняў ilex;;
- даведачнай сістэмы "Эксперт";
- аналітычнай прававой сістэмы "Бизнес-Инфо";
- інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Законодательство стран СНГ онлайн";
- даведачна-інфармацыйнай сістэмы "ЮСИАС" (па стане на 2014 г.);
- інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Светоч-Инфо" (па стане на 2009 г.);
- інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Кодекс", якая змяшчае электронную сістэму нарматыўна-тэхнічнай інфармацыі "Нормы, правила, стандарты России" (па стане на 2007 г.);
- даведачна-прававой сістэмы "Нормативные акты Украины" (па стане на 2010 г.).
Падаецца доступ да ліцэнзійных баз даных.
Дадатковыя магчымасці:
Дадатковыя паслугі:
- ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
- капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты карыстальнікаў;
- раздрукоўка электроннай інфармацыі;
- прымаюцца папярэднія заказы на сканіраванне фрагментаў дакументаў з падсобнага фонду залы.
Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Парадак абслугоўвання ў зале прававой інфармацыі
Кантакты:
Дзяжурны бібліёграф
Тэл.: (8 017) 293 27 28 (унутр.77 28)
Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 27 32 (унутр.77 32)
Загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл.: (8 017) 293 28 68 (унутр.78 68)