ГалоўнаяМерапрыемствы
Навіны

22–28 ліпеня 1944 года. 1 тыдзень да Вызвалення

23.07.2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па ліпень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Юбілей знакамітага вучонага-архівіста

23.07.2024

У 2024 г. спаўняецца 220 гадоў Мікіце Іванавічу Гарбачэўскаму (1804–1879 ці 1880), вядомаму вучонаму, археографу, крыніцазнаўцу і педагогу, які па праву лічыцца адным са стваральнікаў беларускай навуковай архівістыкі.

Па старонках беларускага календара

Віншуем з 70-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алу Яўгенаўну Півавар!

20.07.2024

Дарагая Ала Яўгенаўна, ад калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з юбілейнай датай! Няхай здароўе будзе моцным, дабрабыт – вечным, а поспех – пастаянным! Хай Ваш дом будзе поўным дастатку, шчасця, радасці і смеху, жыццё прыносіць толькі пазітыўныя эмоцыі. А блізкія людзі акружаць Вас любоўю, клопатам і спакоем. Заставайцеся такой жа вясёлай і жыццярадаснай, мудрай, прыгожай і яркай.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Адбыўся Адзіны дзень інфармавання да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва

18.07.2024

18 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “30-годдзе інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь”. Спікерам выступіў намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна Эдуард Кузняцоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі



Бібліятэкарам