31 Сак 2019
27 сакавіка 1909 году нарадзіўся паэт Валерый Маракоў. Ён праславіўся як творца яшчэ непаўналетнім. Яго эмацыйныя лірычныя вершы вучылі на памяць школьнікі і студэнты, радкамі Маракова прызнаваліся ў каханні.
31 Сак 2019
27 сакавіка 1909 году нарадзіўся паэт Валерый Маракоў. Ён праславіўся як творца яшчэ непаўналетнім. Яго эмацыйныя лірычныя вершы вучылі на памяць школьнікі і студэнты, радкамі Маракова прызнаваліся ў каханні.
30 Сак 2019
Ёсць меркаванне, што пісьменнік піша ўсё жыццё адну і тую ж кнігу. Сюжэты, тэмы, формы, стыль, мастацкія сродкі, погляды і светаўспрыманне могуць змяняцца, эвалюцыянаваць альбо дэградаваць, прычым падчас самым радыкальным чынам, але сарцавіна і агульная эстэтыка тэкстаў будуць сведчыць пра штосьці лінейнае і непарыўнае.
29 Сак 2019
4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. На працягу двух дзён адбудуцца пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выстаўкі “Захавальнікі рарытэтаў”.
29 Сак 2019
Некалькі дзён таму наведвальнікі бібліятэкі заўважылі цікавы аб’ект у атрыуме другога паверха. Здагадкі, што хаваецца пад сіняй тканінай, былі самыя розныя. І вось сёння, 29 сакавіка, дзеці, што прыйшлі да нас на экскурсію, даведаліся, што там таіўся сімвал II Еўрапейскіх гульняў – лісяня Лесік.
29 Сак 2019
28 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новага праекта “Гістарычныя сімвалы Берасця”, у якой прыняў удзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.
29 Сак 2019
27 сакавіка супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў у рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадалі больш за 900 экзэмпляраў выданняў бібліятэкам Мінскага каледжа прадпрымальніцтва і Мінскага гандлёвага каледжа.
29 Сак 2019
Прэмію “Дэбют” 2019 года атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі “Зоў звычаю”, Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса “Віленскі покер” і Дар’я Трайдэн за зборнік апавяданняў “Крыштальная ноч”.
28 Сак 2019
27 сакавіка ў рамках семінара “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка наведалі Вішоўскую і Княжыцкую сельскія бібліятэкі Магілёўскай вобласці.
28 Сак 2019
21 сакавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся семінар “Вечнай сустрэчы нязгаснае святло: гэта кніга!”. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі.
28 Сак 2019
27 сакавіка прайшоў канцэрт-лекцыя “Новая фальклорная хваля: беларуская народная песня ў апрацоўцы сучасных кампазітараў”, арганізаваны ў рамках сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
28 Сак 2019
З 28 сакавіка па 28 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Адчуванне шчасця”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускай мастачкі Р.У. Кудрэвіч.
28 Сак 2019
28 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Веры Сямёнаўны Палтаран (1919–1989), пісьменніцы, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі.
28 Сак 2019
У марах пра ідэальную этна-лабараторыю Іван Кірчук найперш вядомы як музыкант. Без сумневу, група “Троіца” – самая публічная частка яго дзейнасці. Аднак у гэтай асобы ёсць і другая значная іпастась – педагога, фалькларыста, даследчыка. І яна ў яго біяграфіі адыгрывае прынамсі не меншую, а можа, нават і большую ролю. Балазе, многія з яго вучняў і самі ўжо сталі дактарамі і кандыдатамі навук, загадчыкамі кафедраў, кіраўнікамі народных калектываў.
27 Сак 2019
27 сакавіка адбыўся навукова-практычны семінар “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”.
27 Сак 2019
У Рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі з'явілася магчымасць пошуку ў сістэмах дыскаверы найбуйнейшых сусветных выдавецтваў і агрэгатараў.
27 Сак 2019
26 сакавіка ў сталічнай вайсковай частцы 3214 прайшло пасяджэнне грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
27 Сак 2019
27 сакавіка ў рамках Года малой радзімы Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна правялі сумесны семінар “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”.
27 Сак 2019
У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сучаснага кнігазнаўства, у тым ліку філолага-славіста, прафесара Арнольда Макміліна (McMillin Arnold) з Вялікабрытаніі.
27 Сак 2019
Святкаванне Дня паэзіі не мае ў нас выразных народных традыцый – гэта вам не 8 Сакавіка (хай даруюць мне схільныя да празаічнага мыслення жанчыны!) або дзень святога Патрыка. Не, паэты не выміраюць, як многія лічаць. Проста адсотак іх чытачоў ужо настолькі наблізіўся да статыстычнай памылкі, што даўно пара падбаць пра стварэнне для гэтага літаратурнага віду адмысловых запаведнікаў.
26 Сак 2019
26 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў заключны этап фотапраекта “Я сэрцам бачу”.
28 Ліс 2024
На занятках можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых работ (дысертацый, дыпломных і курсавых работ, рэфератаў і інш.).
27 Ліс 2024
27 Ліс 2024
26 Ліс 2024