У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Карыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.
Тэрмін правядзення
|
Назва
|
Месца экспанавання
|
---|---|---|
ЮБІЛЕЙНЫЯ |
||
1 ліпеня – 20 верасня |
"Пісьменнікі – юбіляры 2010": Андрэ Маруа (1885–1967), Гі дэ Мапасан (1850–1893), Рэй Брэдберы (нар. у 1920 г.), Аляксандр Грын (1880–1932), Аляксандр Купрын (1870–1938), Агата Крысці (1890–1976) |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|
28 ліпеня – 31 жніўня |
"Самаадданае служэнне навуцы": да 90-годдзя з дня нараджэння этнографа, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі Васіля Кірылавіча Бандарчыка (1920–2009) | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
9 ліпеня – 26 жніўня |
"Сімфонія колеру": да 180-годдзя з дня нараджэння французскага жывапісца, прадстаўніка імпрэсіянізму Каміля Пісаро |
зала выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх, пам. 307) |
28 ліпеня – 22 верасня |
"Жыццё, прысвечанае песні": да 100-годдзя з дня нараджэння этнамузыколага, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі і СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча (1910–1986) |
зала нотных і аўдыёдакументаў (3-ці паверх, пам. 305) |
20 жніўня – 30 верасня |
"Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Іван Фёдараў, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Соф’я Слуцкая": да Дня ведаў (1 верасня) і Дня беларускай пісьменнасці (5 верасня) |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|
12–31 жніўня | "І вера, і любоў, і святло": да 60-годдзя з дня нараджэння паэтэсы, драматурга, крытыка Галіны Анатольеўны Каржанеўскай |
зала беларускай літаратуры
(2-гі паверх, пам. 205) |
ТЭМАТЫЧНЫЯ |
||
26 красавіка – 31 жніўня |
"Слава подзвігу! Слава героям!: Вялікая Айчынная вайна ў выяўленчым мастацтве": да 65-годдзя Вялікай Перамогі | зала выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх, пам. 307) |
1 чэрвеня – 22 верасня |
«Гродзенскі “Катэхізіс" Лаўрэнція Зізанія» | музей кнігі |
5 ліпеня – 29 жніўня |
"Лета – час вандровак": па матэрыялах перыядычных выданняў 2008–2010 гг. | зала перыядычных выданняў (аванзала, 1-шы паверх, пам. 106) |
28 ліпеня – 31 жніўня |
"Сучасная Беларусь": да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) | 2-гі паверх, кальцавы калідор |
26 мая – 31 жніўня |
"Свет вашых захапленняў: выданні апошніх гадоў" | 2-гі паверх, кальцавы калідор |
2 чэрвеня – 23 жніўня |
"Народы свету: людзі, культуры, лад жыцця": у рамках Міжнароднага года збліжэння культур | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
2 чэрвеня – 18 жніўня |
"Жывапіс без межаў": у рамках ІІ Міжнароднай біенале «Colorfest» | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
21 чэрвеня – 31 жніўня |
"Барацьба з карупцыяй – найважнейшы напрамак умацавання дзяржаўнасці" | зала прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b) |
6 ліпеня – 5 жніўня |
"Сучаснае і будучае насельніцтва Зямлі": да Сусветнага дня народанасельніцтва (11 ліпеня) | аванзала (2-гі паверх, пам. 207) |
12 ліпеня – 11 жніўня |
"Еўрапейская інтэграцыя: вопыт і перспектывы развіцця" | зала дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) |
25 жніўня – 30 верасня |
"Лепшыя кнігі Беларусі": выстаўка-прэзентацыя па выніках 50-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі – 2010" і VII Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі» дзяржаў – удзельніц СНД | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
19 жніўня – 19 верасня |
"25+5 лепшых кніг": выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі Прэзентацыя лепшых па дызайне эстонскіх кніг адбудзецца 19 жніўня |
зала выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх, пам. 307) |
6 жніўня – 5 верасня |
"Моладзь сёння: праблемы, пошукі, рашэнні": да Міжнароднага дня моладзі (12 жніўня) | аванзала (2-гі паверх, пам. 207) |
12 жніўня – 15 верасня |
"Гуманітарная дапамога: чужога гора не бывае": да Сусветнага дня гуманітарнай дапамогі (19 жніўня) | зала дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) |
25 жніўня – 20 верасня |
"Сімвал беларускай тэатральнай культуры": да 90-годдзя з часу адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы | 3-ці паверх, кальцавы калідор |