Віртуальны цэнтр "Адкрытая інфармацыя"
"Адкрытая інфармацыя: віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый" уяўляе сабой інфармацыйны рэсурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, мэтамі якога з’яўляюцца забеспячэнне свабоднага і роўнага доступу карыстальнікаў да інфармацыі па дзейнасці міжнародных арганізацый і іх дакументаў, а таксама пашырэнне магчымасцей традыцыйнага абслугоўвання за кошт выкарыстання інтэрнэт-тэхналогій.
Асноўнымі задачамі цэнтра з’яўляюцца:
- прадастаўленне аператыўнай інфармацыі пра рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па дзейнасці міжнародных арганізацый;
- прадастаўленне інфармацыі пра найбольш значымыя інтэрнэт-рэсурсы міжнародных арганізацый;
- прадастаўленне інфармацыі пра дзейнасць міжнародных арганізацый;
- забеспячэнне свабоднага доступу да дакументаў міжнародных арганізацый;
- папулярызацыя дакументаў міжнародных арганізацый.