ГалоўнаяМерапрыемствы"Вясны ў душы і за акном – таксама": са святам, мілыя дамы!
“Гэта вам не сэлфі”: прэзентацыя кнігі пра беларускіх першапраходцаў фотамастацтва
Мастак, што малюе паветра: выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца

"Вясны ў душы і за акном – таксама": са святам, мілыя дамы!

"Вясны ў душы і за акном – таксама": са святам, мілыя дамы!
Іншыя мерапрыемствы

7 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў канцэрт “Беражыце[ся] жанчын!”, прысвечаны самаму галоўнаму вясноваму святу – Дню жанчын.

Кажуць, жанчына на караблі – да бяды. Катэгарычна не згодныя! Жанчына і на караблі, і ў доме, і на працы – да сытага страўніка, утульнасці, прыгажосці і нястрымнай весялосці. Ва ўсім гэтым сёння змаглі пераканацца супрацоўнікі бібліятэкі падчас святочнага “марскога падарожжа”.

Цёплыя віншаванні і выдатныя вершы падарыў мілым дамам капітан карабля – дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Гэтыя паэтычныя радкі сталі віншаваннем не толькі для чароўных супрацоўніц бібліятэкі, але і для ўсіх жанчын нашай краіны – сёння раніцай у выкананні Рамана Сцяпанавіча яны прагучалі ў праграме СТV “Раніца. Студыя добрага настрою”.

Якар паднялі, ветразі расправілі, і вось карабель выносіць гледачоў у мора творчасці, добрага настрою і папулярных хітоў 80-х, а на палубе разгортваецца яркая вясновая шоу-праграма.

Творчыя віншаванні на імпрэзе прагучалі ад танцавальнага папуры “Good show”, гурта “Правакацыя” і артыста Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Ільі Сільчукова.

Вядомыя хіты “Летящей походкой” і “Мечты сбываются”, здольныя зачараваць сэрца кожнай жанчыны, выканалі таленты бібліятэкі – Васіль Прус, Наталля Жывалкоўская і Леанід Крыўцоў.

Пра тое, што можа адбыцца, калі вы раптам задумаеце адправіцца ў адпачынак без жонкі, распавялі і паказалі харызматычныя артысты Наталля Башкірава і Віктар Літошык падчас гумарыстычнай мініяцюры. Увогуле, ідэя такога падарожжа – правальная!

Мілыя, пяшчотныя, цудоўныя жанчыны – супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі! Будзьце заўсёды здаровыя, шчаслівыя, прыгожыя і гатовыя да самых нечаканых падарожжаў! Цяпла вам, лёгкага брызу і надзейнага спадарожніка! З Днём 8 Сакавіка!


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам