ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”
Музейныя заняткі “Беларускі буквар”

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”
Іншыя мерапрыемствы
21.04–29.04.2018
Дата правядзення
пам. 347
Месца правядзення

Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Біблія Францыска Скарыны” ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Заняткі будуць прысвечаны першай беларускай друкаванай кнізе.

Біблія – адна з ключавых кніг чалавецтва. Эпоха кнігадрукавання ў Еўропе пачалася з выхаду ў свет Бібліі Іагана Гутэнберга на лацінскай мове. У другой палове XV стагоддзя лацінскія пераклады Бібліі друкаваліся ў многіх гарадах Заходняй Еўропы. У той жа час кнігу кніг пачалі выдаваць і на нацыянальных мовах.

“Першынцамі” ў ліку нацыянальных Біблій сталі яе выданні на нямецкай, італьянскай, галандскай і чэшскай мовах. Біблія, падрыхтаваная і выдадзеная Францыскам Скарынам, з’яўляецца асаблівай, пра што сведчаць структура выдання, мастацкае афармленне, унікальныя шрыфт і пераклад тэксту.

На занятках дзеці паразважаюць, чаму Францыск Скарына не выдаў Біблію адным фаліянтам, а друкаваў асобнымі кніжкамі невялікага фармату, навошта ён размясціў у кнігах прадмовы і свой партрэт.

Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Творчыя заданні дапамогуць удзельнікам заняткаў лёгка засвоіць тэму.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў:
21 красавіка (субота) у 12.00 ці
24 красавіка (аўторак) у 18.30.

Група 8–12 гадоў:
13 красавіка (пятніца) у 18.00 ці
22 красавіка (нядзеля) у 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў:
22 красавіка (нядзеля) у 13.30 ці
29 красавіка (нядзеля) у 13.00.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам