ГалоўнаяМерапрыемствыНапярэдадні Дня бібліятэк у канферэнц-зале “алмаза ведаў” павіншавалі лепшых па прафесіі
Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўца
Разам на карысць міру!

Напярэдадні Дня бібліятэк у канферэнц-зале “алмаза ведаў” павіншавалі лепшых па прафесіі

Напярэдадні Дня бібліятэк у канферэнц-зале “алмаза ведаў” павіншавалі лепшых па прафесіі
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

Перадсвяточны дзень у Нацыянальнай бібліятэцы пачаўся з канцэрта – прыйшоў час падводзіць вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

10-я юбілейная цырымонія ўзнагароджання прайшла ў атмасферы цяпла і ўтульнасці – аб гэтым з самай раніцы паклапаціліся энергічныя вядучыя Кацярына Веразуб і Антон Гуд. Лепшым з лепшых уручылі ганаровыя дыпломы – прафесійныя якасці такіх супрацоўнікаў павышаюць прэстыж бібліятэчнай справы і, у прыватнасці, Нацыянальнай бібліятэкі.

У намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” пераможцамі сталі:

  • Бандарчук Вольга Валяр’янаўна – загадчыца сектара сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства;
  • Бурая Галіна Аляксандраўна – намеснік галоўнага бухгалтара сектара ўліку пазабюджэтных сродкаў бухгалтэрыі;
  • Варанько Дзяніс Анатольевіч – загадчык сектара захоўвання і абслугоўвання экспазіцыйных матэрыялаў аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці;
  • Каламіец Алена Віктараўна – загадчыца сектара абслугоўвання перыядычнымі выданнямі аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі;
  • Сянчук Аляксандр Міхайлавіч – загадчык аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання;
  • Смаляга Галіна Рыгораўна – загадчыца сектара арганізацыі фондаў аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў.

У намінацыі “Лепшы па прафесіі” дыпломы атрымалі:

  • Варановіч Таццяна Анатольеўна – галоўны бібліятэкар сектара агульнага абслугоўвання аддзела бібліятэчнага абслугоўвання;
  • Гневашаў Глеб Валер’евіч – вядучы інжынер-электронік сектара адміністравання сістэмнага праграмнага забеспячэння інфармацыйна-вылічальнага аддзела;
  • Доўгі Руслан Валер’евіч – галоўны бібліятэкар сектара маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў;
  • Крышэвіч Аляксандр Мікалаевіч – тэхнік 1-й катэгорыі аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання;
  • Папроцкая Таццяна Пятроўна – загадчыца сектара аператыўнага інфармавання інфармацыйна-аналітычнага аддзела;
  • Шопіна Марыя Міхайлаўна – галоўны бібліятэкар сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Быстрова Кацярына Сяргееўна – бібліёграф 2-й катэгорыі сектара краязнаўчай дзейнасці навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі – перамагла ў намінацыі “Лепшы малады спецыяліст”.

Яроха Таццяна Анатольеўна – галоўны бібліёграф сектара інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання – стала лепшай у намінацыі “За ўклад у развіццё бібліятэчнай справы”.

Сіліч Ніна Уладзіміраўна – загадчыца сектара выпуску прадукцыі выдавецкага аддзела – атрымала дыплом у намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі”.

Не забылі адзначыць і новае папаўненне супрацоўнікаў – сертыфікатамі маладога спецыяліста ўганаравалі: Дар’ю Столяр, Кірыла Шульгу, Уладзіслава Цейко, Вадзіма Кулакова, Аляксандра Карповіча, Наталлю Мужыла, Наталлю Марэцкую, Ванесу Карпаву, Максіма Каспяровіча, Уладзіслава Загдай, Лізавету Сіроткіну, Аляксандру Шпілеўскую.

У перапынках паміж узнагароджаннем работнікаў бібліятэкі здзіўлялі выступленні Сержа Бэлтана з яго віртуознай ігрой на электраскрыпцы, харэаграфічная кампазіцыя шоу-дуэта “Арбат”, выдатнае выкананне песні “Мы ў гэтым жыцці” загадчыцай сектара культурна-масавай работы аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталлі Жывалкоўскай і акрабатычны нумар Марыі Люзінай, выхаванкі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт”. Заключным акордам канцэрта прагучала выступленне ансамбля “Верасы”.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам