Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
14 снежня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Адметныя 85”, прымеркаванай да юбілею Беларускага саюза мастакоў.
Выстаўка “Адметныя 85” зладжана ў межах Трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое знаёміць з лепшымі традыцыямі і дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.
Бібліятэка прымае ўдзел у маштабнай мастацкай падзеі ўжо не першы год. Сёлета ў межах трыенале адкрываюцца выстаўкі, прымеркаваныя да 85-гадовага юбілею Беларускага саюза мастакоў (БСМ).
Праект “Адметныя 85” знаёміць з разнастайным, выразным, своеасаблівым беларускім жывапісам 1950-х – 1990-х гадоў, прадстаўляе работы найвыдатнейшых беларускіх жывапісцаў, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва, у развіццё і дзейнасць БСМ, – работы аўтараў, якія ў розныя часы займалі пасаду старшыні саюза, выконвалі абавязкі кіраўніка саюза, былі адзначаны званнямі народных мастакоў Беларусі (альбо БССР), заслужаных дзеячаў мастацтва, культуры Беларусі (альбо БССР), лаўрэатаў дзяржаўных узнагарод і інш.
У экспазіцыі – адметныя творы, якія адлюстроўваюць значныя этапы станаўлення айчыннага жывапісу, уплыў падзей гісторыі і культуры краіны, характэрныя рысы часу, выбар жанраў і стыляў.
Запрашаем наведаць выстаўку ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да 25 лютага 2024 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Уваход на мерапрыемства вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.