ГалоўнаяМерапрыемствыФінісаж выставы “Самы галоўны велікан”
Выбары ў люстэрку права
Мова ваеннай ілюстрацыі

Фінісаж выставы “Самы галоўны велікан”

Фінісаж выставы “Самы галоўны велікан”
Іншыя мерапрыемствы
6 лютага
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

6 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца фінісаж выставы ілюстрацый да твораў Сяргея Міхалкова “Самы галоўны велікан”.

Выстава прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова – пісьменніка, драматурга, публіцыста, байкапісца, сцэнарыста, а таксама буйнога грамадскага дзеяча, аўтара тэксту Дзяржаўнага гімна Расійскай Федэрацыі.

Тут прадстаўлены адны з лепшых ілюстрацый да твораў Сяргея Міхалкова. У экспазіцыю ўвайшлі працы такіх вядомых савецкіх мастакоў, як Сяргей Алімаў, Эрык Булатаў, Міхаіл Скобелеў, Віктар Чыжыкаў, Фёдар Лемкуль, Ювеналій Каровін і інш.

Творы класікаў кніжнай ілюстрацыі напоўнены гумарам і мудрасцю. Лёгкія, кранальныя, стыльныя, яны цудоўна дапаўняюць сюжэты твораў юбіляра. Свет дзяцей і дарослых паказаны шчыра, з добрай іроніяй, увагай да дэталей. Героі вучаць гледачоў-чытачоў спагадлівасці, адказнасці, распавядаюць пра сяброўства, па-добраму смяюцца над упартымі, нагадваюць пра сілу волі і важнасць розных прафесій.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам