ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла дары ад Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі
“Беражы сваю, суседнюю шануй”: родным мовам прысвячаецца

Сацыяльная справядлівасць і сацыяльная роўнасць

Сацыяльная справядлівасць і сацыяльная роўнасць
Іншыя навіны

З 15 лютага па 14 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Сацыяльная справядлівасць і сацыяльнае развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Гэты Дзень быў абвешчаны на 62-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 26 лістапада 2007 года (рэзалюцыя A/RES/62/10) і штогод адзначаецца 20 лютага пачынаючы з 2009 года.

У сваёй рэзалюцыі асамблея прызнала, што сацыяльнае развіццё і сацыяльная справядлівасць неабходныя для забеспячэння і падтрымання міру і бяспекі ўнутры краін і ў адносінах паміж імі. У сваю чаргу, сацыяльнае развіццё і сацыяльная справядлівасць не могуць быць дасягнуты ў адсутнасці міру і бяспекі або без павагі ўсіх праў чалавека і асноўных свабод.

Асамблея падкрэсліла, што правядзенне Сусветнага дня сацыяльнай справядлівасці павінна спрыяць далейшаму нарошчванню намаганняў міжнароднай супольнасці ў галіне выкаранення галечы, забеспячэння поўнай занятасці, годнай працы, раўнапраўя мужчын і жанчын, сацыяльнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці для ўсіх.

ААН лічыць імкненне да сацыяльнай справядлівасці адной з сваіх галоўных місій. Арганізацыя падтрымлівае прынцыпы справядлівасці, здымаючы бар'еры, якія ўзнікаюць перад людзьмі з-за іх полу, узросту, расавай, этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці, культуры ці наяўнасці інваліднасці.

У сакавіку 1995 года ў Капенгагене прайшла Сусветная сустрэча на вышэйшым узроўні ў інтарэсах сацыяльнага развіцця, на якой былі абвешчаныя задачы сацыяльнага развіцця сучаснага грамадства. Кіраўнікі 117 дзяржаў і ўрадаў прынялі Капенгагенскую дэкларацыю аб сацыяльным развіцці і Праграму дзеянняў, дзе замацавалі канкрэтныя абавязацельствы па паляпшэнні ўмоў жыцця чалавека.

Праз пяць гадоў, у 2000 годзе, дзяржавы – члены ААН правялі 24-ю спецыяльную сесію Генеральнай асамблеі ў інтарэсах сацыяльнага развіцця. Яны прааналізавалі вынікі ажыццяўлення капенгагенскіх рашэнняў, вызначылі асноўныя перашкоды і шляхі іх ліквідацыі. Галоўны вывад сустрэчы 2000 года заключаўся ў тым, што эканамічны рост дзяржаў павінен быць звязаны з павышэннем якасці жыцця людзей.

10 чэрвеня 2008 года Міжнародная арганізацыя працы аднагалосна прыняла Дэкларацыю МАП аб сацыяльнай справядлівасці ў мэтах справядлівай глабалізацыі. У ёй гаворыцца аб гарантыі дасягнення справядлівых вынікаў для ўсіх шляхам забеспячэння занятасці, сацыяльнай абароны, сацыяльнага дыялогу і асноўных прынцыпаў і праў на працоўным месцы.

Правядзенне кожнага Сусветнага дня сацыяльнай справядлівасці арганізавана вакол тэмы, сфакусіраванай на самай актуальнай сацыяльнай праблеме. Тэма 2018 года – “Работнікі ў пошуку сацыяльнай справядлівасці”.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 70 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае, рэгіянальнае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў інтарэсах сацыяльнага развіцця і справядлівасці
  • Выкараненне галечы
  • Забеспячэнне поўнай занятасці і годнай працы
  • Абарона і падтрымка праў чалавека і гендарнай роўнасці
  • Усеагульны доступ да адукацыі і якасных паслуг аховы здароўя
  • Аказанне дапамогі эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю найменш развітых краін і краін з пераходнай эканомікай

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльна-эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, работнікам сацыяльнай сферы.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам