У бібліятэку могуць запісацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства з 14 гадоў.
Для запісу ў бібліятэку і атрымання чытацкага білета наведвальніку неабходна прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна; біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Неабходна таксама прад’явіць:
Чытацкі білет выдаецца пасля аплаты. У выпадку страты і пашкоджання чытацкага білета выдаецца яго дублікат. У выпадку калі чытач забыў чытацкі білет, яму бясплатна выдаецца часовы чытацкі білет, але не больш як пяць разоў за год.
Кошт чытацкага білета і яго дубліката складае 4 руб. 99 кап. Льготы пры аплаце чытацкага білета не прадугледжаны.
Пры запісе ў бібліятэку чытач абавязаны азнаёміцца з
Запіс чытачоў праводзіцца ў рэгістратуры, якая знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі Бібліятэкі.
Удакладніць інфармацыю аб парадку запісу чытачоў можна па тэлефонах:
(8 017) 368 37 37,
(8 017) 293 28 54.