Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Правілы капіравання інфармацыі (далей – Правілы) рэгламентуюць парадак, арганізацыю, спосабы і аб’ёмы капіравання інфармацыі па запытах карыстальнікаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (далей – Бібліятэка).
2. Капіраванне інфармацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі дакументамі:
3. Бібліятэка ажыццяўляе рэпрадуктаванне і іншае ўзнаўленне, у тым ліку ў электронным выглядзе, інфармацыі (далей – капіраванне) па запытах фізічных і юрыдычных асоб у адукацыйных і даследчых мэтах.
4. Капіраванне ўрыўкаў з правамерна апублікаваных твораў, на якія распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", дапушчальна ў аб’ёме, апраўданым мэтай цытавання.
5. У поўным аб’ёме дазваляецца капіраванне дакументаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", малааб’ёмных твораў (да 25 старонак), артыкулаў, правамерна апублікаваных у зборніках, газетах, часопісах і іншых сродках масавай інфармацыі.
6. У выпадку выкарыстання атрыманых у Бібліятэцы копій у мэтах, што супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, карыстальнікі нясуць асабістую адказнаcць.
7. Капіраванне інфармацыі з’яўляецца дадатковай паслугай і выконваецца толькі супрацоўнікамі Бібліятэкі на платнай аснове згодна з "Прэйскурантам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай установай "Нацыянальная бібліятэка Беларусі".
Глава 2. ПАРАДАК КАПІРАВАННЯ АСОБНЫХ ВІДАЎ ДАКУМЕНТАЎ
8. Бібліятэка выконвае наступныя паслугі па капіраванні інфармацыі:
9. Бібліятэка пакідае за сабой права вызначаць дапушчальны спосаб капіравання дакументаў, а таксама ўводзіць абмежаванні па іх капіраванні ў адпаведнасці з патрабаваннямі забеспячэння захаванасці фондаў.
10. У выпадках, калі капіраванне можа парушыць цэласнасць выдання, Бібліятэка пакідае за сабой права выканання копіі без забеспячэння яе якасці або адмовы ад выканання копіі.
11. Толькі шляхам сканіравання ў мэтах забеспячэння захаванасці фондаў выконваецца капіраванне дакументаў:
12. Капіраванне інфармацыі з баз даных, доступ да якіх забяспечвае Бібліятэка, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі, вызначанымі праваўладальнікамі інфармацыйных рэсурсаў.
13. Капіраванне дакумента з Электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на электронны носьбіт карыстальніка выконваецца ў аб’ёме, які вызначаны структурай захавання і фарматам даных і не можа быць зменены.
14. Не ажыццяўляецца капіраванне відэадакументаў, а таксама электронных дакументаў, якія змяшчаюць навучальныя і іншыя праграмы, на электронны носьбіт.
Глава 3. ПАРАДАК ВЫКАНАННЯ ПАСЛУГ ПА КАПІРАВАННІ ІНФАРМАЦЫІ
15. Паслугі па капіраванні інфармацыі, да якой Бібліятэка прадастаўляе доступ, выконваюцца ў чытальных залах і пунктах капіравання.
16. Паслугі па ксеракапіраванні і сканіраванні асабістых дакументаў карыстальнікаў выконваюцца толькі ў дакантрольнай зоне Бібліятэкі.
17. Пры капіраванні інфармацыі аперацыі па змяненні маштабу, устаноўцы асобых палёў, рэдагаванні і распазнаванні файлаў Бібліятэкай не выконваюцца. Адна старонка ксеракопіі не можа ўтрымліваць фрагменты розных друкаваных арыгіналаў.
18. Пры афармленні заказу на любы від капіравання карыстальнік павінен вызначыць аб’ём копіі (нумары старонак друкаваных дакументаў), нумары трэкаў або дарожак аўдыядакументаў, назвы файлаў і фармат захавання інфармацыі. У адваротным выпадку Бібліятэка не нясе адказнасці за дакладнасць выканання заказу.
19. Паслугі па капіраванні інфармацыі выконваюцца пасля іх аплаты па прад’яўленні касавага чэка дзяжурнаму бібліятэкару (аператару пункта капіравання).
20. Прыём дакументаў на капіраванне спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
Глава 4. ПАРАДАК ВЫКАНАННЯ АСОБНЫХ ВІДАЎ ПАСЛУГ
21. Парадак выканання ксеракапіравання.
21.1. Агульны аб’ём заказу аднаго карыстальніка на ксеракапіраванне, што выконваецца ў чытальнай зале, не павінен перавышаць 40 старонак дакументаў.
22. Парадак выканання сканіравання.
22.1. У залежнасці ад складанасці і аб’ёму заказу сканіраванне інфармацыі можа ажыццяўляцца ў прысутнасці карыстальніка ці па папярэднім заказе.
22.2. У прысутнасці карыстальніка выконваюцца паслугі па сканіраванні фрагментаў дакументаў ў фармаце PDF, калі агульны аб’ём заказу не перавышае 40 старонак (за выключэннем дакументаў, якія пералічаны ў п. 11 даных Правілаў, і мікраформ).
22.3. Па папярэдняму заказу выконваюцца паслугі па сканіраванню фрагментаў дакументаў у фарматах PDF, TIF, JPG незалежна ад аб’ёму заказу, дакументаў, якія пералічаны у п. 11 даных Правілаў, і мікраформ.
22.4. У чытальнай зале рукапісаў, старадрукаў і рэдкай кнігі агульны аб’ём заказу на сканіраванне рукапісаў, архіўных матэрыялаў, старадрукаў XV–XVI стст. складае не больш за 10 старонак дакументаў; агульны аб’ём заказу на сканіраванне старадрукаў XVII–XVIII стст. – не больш за 20 старонак дакументаў; агульны аб’ём заказу на сканіраванне рэдкіх выданняў XIX ст. – не больш за 40 старонак дакументаў.
22.5. Прыём папярэдніх заказаў на выкананне сканіравання ажыццяўляецца ў кожнай чытальнай зале.
22.6. Тэрмін выканання папярэдняга заказу складае: сканіраванне фрагментаў дакументаў, калі агульны аб’ём заказу перавышае 40 старонак, дакументаў, пералічаных у п. 11 даных Правілаў (за выключэннем рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў), электроннае капірававанне фрагментаў мікраформ – двое сутак (без уліку суботы, нядзелі і святочных дзён); сканіраванне фрагментаў рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў – трое сутак (без уліку суботы, нядзелі і святочных дзён).
22.7. У выпадку асобых або складаных тэхнічных умоў стварэння копіі тэрмін выканання заказу можа быць павялічаны.
23. Парадак капіравання электроннай інфармацыі.
23.1. Для запісу электроннай інфармацыі карыстальніку пажадана мець электронны носьбіт, які не ўтрымлівае іншую інфармацыю.
23.2. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта карыстальніка на наяўнасць шкодных праграм. Пад час праверкі файлы, якія ўтрымліваюць шкодны код, могуць быць аўтаматычна выдалены сістэмай. На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкодных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не выконваецца.
23.3. У выпадку, калі запіс электроннай копіі дакумента робіцца на носьбіт, які ўтрымлівае іншую інфармацыю, праверка якасці запісу не ажыццяўляецца, адказнасць за якасць запісу Бібліятэка не нясе.
23.4. Праверка якасці запісу ажыццяўляецца дзяжурным бібліятэкарам па запыце карыстальніка.
24. Парадак капіравання аўдыядакументаў.
24.1. Запіс асобных частак аўдыядакументаў выконваецца на электронны ці ферамагнітны носьбіт карыстальніка толькі па папярэднім заказе.
24.2. Прыём заказаў ажыццяўляецца ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў.
24.3. Тэрмін выканання заказу складае адны суткі (без уліку суботы, нядзелі і святочных дзён).