ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Правілы наведвання трэнажорнай залы фізкультурна-аздараўленчага комплексу дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018 г. № 60 “Аб зацвярджэнні правіл бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам” і вызначаюць парадак наведвання наведвальнікамі фізкультурна-аздараўленчага комплексу дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (далей – Наведвальнікі) з мэтай стварэння бяспечных і камфортных умоў для трэніровак.
2. Для наведвання трэнажорнай залы фізкультурна-аздараўленчага комплексу (далей – ФАК) Наведвальніку неабходна набыць абанемент або разавы білет. Пры ўваходзе неабходна прад’явіць абанемент або разавы білет і ўважліва азнаёміцца з дадзенымі Правіламі.
Подпіс у журнале азнаямлення з Правіламі з’яўляецца пацвярджэннем таго, што Наведвальнік азнаёмлены з дадзенымі Правіламі, цалкам з імі згодны і абавязваецца іх выконваць.
Кошт паслуг трэнажорнай залы вызначаецца дзеючым Прэйскурантам платных паслуг, зацверджаным у дзяржаўнай установе “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
3. Наведванне ФАКу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) і карыстанне яго паслугамі дапускаецца толькі ў час яго працы.
4. Пры няпоўным выкарыстанні аплачанага часу прадстаўленай паслугі грашовы зварот не ажыццяўляецца, абанемент не падаўжаецца пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння.
5. Абанемент падаўжаецца ў выпадку, калі Наведвальнік не змог скарыстацца паслугамі ФАКу праз хваробу па прад’яўленні пацвярджаючага дакумента (лістка часовай непрацаздольнасці або даведкі ад лечачага ўрача (для непаўналетніх)).
6. Заняткі, якія Наведвальнік прапусціў па прычынах, звязаных з працай ФАКу, кампенсуюцца ў выглядзе дадатковых дзён наведванняў, падаўжэння тэрміну дзеяння абанемента.
7. Адміністрацыя мае права адмовіць у наведванні трэнажорнай залы асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага і таксічнага ап’янення.
8. Да самастойных заняткаў у зале дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
9. Дзеці да 14 гадоў могуць наведваць залу толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў, давераных асоб сям’і (не маладзейшых за 18 гадоў) або трэнера.
10. Да пачатку наведвання адміністратар мае права:
праводзіць ацэнку агульнага фізічнага развіцця і стану Наведвальніка;
высвятляць у Наведвальніка наяўнасць захворванняў, траўм і супрацьпаказанняў да пэўных відаў заняткаў і сілавых нагрузак, пасля чаго прымаць рашэнне аб мэтазгоднасці правядзення заняткаў, аб чым паведамляць Наведвальніку і, пры неабходнасці, кіраўніцтву Бібліятэкі.
11. Перад пачаткам заняткаў у трэнажорнай зале Наведвальнікам рэкамендуецца прайсці медыцынскі агляд. Пры куплі разавага білета або абанемента Наведвальнік ФАКу пацвярджае, што па стане здароўя ён можа атрымліваць паслугу ФАКу.
12. Наведвальнік нясе асабістую адказнасць за сваё здароўе.
ГЛАВА 2
АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
13. Наведвальнікі абавязаны:
13.1. Пачынаць заняткі ў трэнажорнай зале ФАКу толькі пасля азнаямлення з дадзенымі Правіламі.
13.2. Наведваць трэнажорную залу ў спартыўнай форме, адзенні, якое не абмяжоўвае рух, у зменным чыстым спартыўным абутку.
13.3. Падпарадкоўвацца абгрунтаваным патрабаванням адміністратара.
13.4. У мэтах папярэджання траўматызму пачынаць заняткі з абавязковай агульнай размінкі.
13.5. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый пакінуць будынак ФАКу згодна са схемай эвакуацыі, захоўваючы спакой, не ствараючы панікі.
13.6. Перад выкарыстаннем спецыяльнага абсталявання трэнажорнай залы ўдакладніць у метадыста-інструктара, якія меры бяспекі неабходна выконваць на тым ці іншым трэнажоры, на што звярнуць асаблівую ўвагу.
13.7. Строга выконваць меры бяспекі падчас заняткаў на трэнажорах / сілавых машынах.
13.8. Паведаміць метадысту-інструктару аб медыцынскіх супрацьпаказаннях да актыўных нагрузак або пэўнага віду рухальнай актыўнасці.
13.9. Пры пагаршэнні самаадчування падчас заняткаў неабходна спыніць трэніроўку і паведаміць пра гэта метадысту-інструктару (адміністратару).
13.10.. Выкарыстоўваць спартыўнае і іншае абсталяванне трэнажорнай залы ў адпаведнасці з яго прызначэннем.
13.11. Карыстацца толькі спраўнымі трэнажорамі і абсталяваннем; з разуменнем ставіцца да нязручнасцей пры рамонце трэнажораў.
13.12. У выпадку выяўлення няспраўнасці спартыўнага абсталявання ў зале неадкладна паведаміць пра гэта метадысту-інструктару (адміністратару).
13.13. Пры ўзнікненні пытанняў па рабоце і настройцы трэнажораў звярнуцца да метадыста-інструктара.
13.14. Пры працы з абцяжарваннямі (штанга) абавязкова карыстацца заціскамі і замкамі, правяраць іх спраўнасць.
13.15. Не займаць трэнажор падчас паўз паміж падыходамі.
13.16. Пры выкананні практыкаванняў са штангай, выкананне базавых практыкаванняў (жым лежачы, прысяданні са штангай) неабходна рабіць пры страхоўцы з боку партнёра.
13.17. Не дапускаецца перагрузка трэнажорных прылад звыш нормы дадатковым навешваннем грузаў. Забараняецца ставіць бутэлькі з вадой на спартыўныя снарады, падключаныя да электрасеткі.
13.18. Падчас трэніровак неабходна абавязкова выкарыстоўваць ручнікі.
13.19. Забараняецца браць бліны, гантэлі, грыфы штангі вільготнымі або потнымі рукамі. Гэта можа прывесці да выслізгвання з рук і іх падзення.
13.20. Рэкамендуецца зняць з сябе прадметы, якія прадстаўляюць небяспеку пры занятках у трэнажорнай зале (гадзіннік, вісячыя завушніцы і да т.п.), дастаць з кішэняў колючыя і іншыя староннія прадметы.
13.21. Быць ветлівым, не адмаўляць іншым у просьбе займацца побач на трэнажоры або снарадзе другім нумарам.
13.22. Перамяшчацца па зале неабходна не спяшаючыся, не заходзячы ў рабочую зону іншых.
13.23. Забараняецца бегаць, скакаць або адцягваць увагу Наведвальнікаў іншымі спосабамі.
13.24. Быць пастаянна ўважлівым, не дапускаць рухаў і дзеянняў, якія могуць быць траўманебяспечнымі для прысутных.
13.25. Пры праслухоўванні музыкі падчас трэніроўкі на бегавой дарожцы карыстацца асабістымі навушнікамі.
13.26. Беражліва ставіцца да спартыўнага інвентару і абсталявання.
13.27. Падтрымліваць чысціню і парадак у зале.
13.28. Пасля сваіх заняткаў набраць першапачатковую вагу снарада.
13.29. Пасля трэніроўкі прывесці ў парадак месца заняткаў, сабраць і пакласці на свае месцы спартыўны інвентар.
13.30. Выконваць правілы асабістай гігіены.
13.31. Наведвальнік абавязаны выконваць і падтрымліваць грамадскі парадак і агульнапрынятыя нормы паводзін, паводзіць сябе паважліва адносна іншых Наведвальнікаў, работнікам і абслуговага персаналу.
ГЛАВА 3
НАВЕДВАЛЬНІКАМ ЗАБАРАНЯЕЦЦА
14. Наведвальнікам забараняецца:
14.1. Займацца ў трэнажорнай зале пры наяўнасці супрацьпаказанняў, пры траўмах і агульным недамаганні.
14.2. Наведваць трэнажорную залу ў стане ап’янення.
14.3. Выкарыстоўваць грубую (нецэнзурную) або абразлівую лексіку адносна работнікаў ФАКу або іншых Наведвальнікаў.
14.4. Уваходзіць у ФАК з жывёламі.
14.5. Уваходзіць у тэхнічныя і службовыя памяшканні з шыльдай “Уваход забаронены” або “Службовае памяшканне”. Наведвальнікі, якія трапілі ў такія памяшканні, нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам.
14.6. Заходзіць у вулічным абутку, выкарыстоўваць абутак на высокіх абцасах, з шыпамі, трэніравацца басанож або ў адкрытым абутку.
14.7. Пачынаць заняткі без спартыўнага адзення і зменнага спартыўнага абутку, займацца з голым торсам.
14.8. Выносіць матэрыяльныя каштоўнасці комплексу (інвентар, дэталі абсталявання і іншае) за межы трэнажорнай залы.
14.9. Пры наведванні трэнажорнай залы праносіць і ўжываць ежу, спіртныя напоі, жвачку.
14.10. Курыць (у тым ліку цыгарэты, кальяны, “вейпы”).
ГЛАВА 4
АДМІНІСТРАЦЫЯ НЕ НЯСЕ АДКАЗНАСЦІ
15. Адміністрацыя не нясе адказнасці:
15.1. За шкоду, звязаную з пагаршэннем здароўя Наведвальніка, калі стан здароўя пагоршыўся ў выніку вострага захворвання, абвастрэння траўмы або хранічнага захворвання, а таксама калі прычынай нанясення шкоды здароўю стала парушэнне правіл карыстання трэнажорамі або парушэнне тэхнікі працы са спартыўным інвентаром, са свабоднымі вагамі.
15.2. За шкоду здароўю, нанесеную супрацьпраўнымі дзеяннямі трэціх асоб або ў выпадках грубага парушэння Наведвальнікам дзеючых правіл бяспекі.
15.3. За дзяцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі ФАКу без нагляду дарослых.
15.4. За згубленыя або пакінутыя без нагляду рэчы.
15.5. За тэхнічныя нязручнасці, звязаныя з правядзеннем сезонных прафілактычных і рамонтна-будаўнічых работ, якія праводзяцца ў ФАКу згодна з санітарнымі нормамі і правіламі.
15.6. За нанесеную шкоду, выкліканую абставінамі непераадольнай сілы.
ГЛАВА 5
АДКАЗНАСЦЬ
16. Узаемаадносіны супрацоўнікаў ФАКу Бібліятэкі з Наведвальнікамі грунтуюцца на ўзаемнай ветлівасці і папераджальнасці і рэгулююцца дадзенымі Правіламі. Усе спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж адміністрацыяй Бібліятэкі і Наведвальнікамі, вырашаюцца шляхам перамоў або ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
17. Наведвальнікі трэнажорнай залы нясуць матэрыяльную адказнасць за знішчэнне, згубу, пашкоджанне матэрыяльных каштоўнасцей, маёмасці Бібліятэкі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.