ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Правілы карыстання музеем кнігі

Правілы карыстання музеем кнігі

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Правілы карыстання музеем кнігі (далей – Правілы) дзяржаўнай установы “Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” (далей – Бібліятэка) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, Правіламі карыстання дзяржаўнай ўстановы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, Правіламі экскурсійнага абслугоўвання, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, правіламі і нормамі аховы працы, тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі і рэгламентуюць парадак наведвання экспазіцыйна-выставачнага памяшкання “Музей кнігі” (далей – Музей), правы і абавязкі наведвальнікаў, адказнасць бакоў.

2.  Права наведвання Музея прадастаўляецца ўсім катэгорыям карыстальнікаў Бібліятэкі ў індывідуальным парадку, а таксама экскурсійным групам, сфарміраваным згодна з Правіламі экскурсійнага абслугоўвання, і групам, сфарміраваным для правядзення музейных заняткаў.

3. Усе катэгорыі індывідуальных наведвальнікаў Музея маюць права на самастойны агляд экспазіцыі бясплатна.

4. Дакументам, які дае права карыстальнікам Бібліятэкі наведваць Музей, з’яўляюцца чытацкі білет або пропуск наведвальніка сацыякультурнага цэнтра.

5. Наведванне Музея для грамадзян у складзе экскурсійных груп арганізуецца на платнай і бясплатнай асновах. Парадак фарміравання экскурсійных груп і аплата паслуг ажыццяўляюцца згодна з Правіламі экскурсійнага абслугоўвання дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” фізічным і юрыдычным асобам.

6.  На музейныя заняткі дапускаюцца дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў суправаджэнні дарослых. Дарослыя павінны праінфармаваць дзяцей аб правілах паводзін у Музеі і несці адказнасць за іх выкананне дзецьмі.

7.  Тэматычныя экскурсіі па экспазіцыях Музея і музейныя заняткі  ажыццяўляюцца па папярэднім запісе супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

8. Дакументы з фонду Бібліятэкі, прадстаўленыя ў экспазіцыі Музея, для карыстання не выдаюцца. Іх заказ і выдача ажыццяўляецца згодна з Правіламі карыстання чытальнай залай рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

ГЛАВА 2
АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ

9. Музей працуе ў наступным рэжыме:

аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
панядзелак – выхадны дзень.

10. Заяўкі на тэматычныя экскурсіі па Музеі і музейныя заняткі прымаюцца супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства ў наступным рэжыме:

панядзелак – пятніца: 9.00–17.00.

11. У выключных выпадках Бібліятэка мае права ўносіць змены ў рэжым карыстання Музеем. Інфармаванне наведвальнікаў ажыццяўляецца загадзя праз інтэрнэт-партал і інфармацыйныя стэнды Бібліятэкі.

ГЛАВА 3
ПРАВЫ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

12. Наведвальнікі Музея маюць права:

  • наведваць Музей у адпаведнасці з рэжымам яго работы;
  • атрымліваць неабходную інфармацыю аб рабоце і абслугоўванні ў Музеі;
  • карыстацца платнымі паслугамі Музея;
  • звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па пытаннях, звязаных з абслугоўваннем у Музеі.

ГЛАВА 4
АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

13. Наведвальнікі абавязаны:

  • выконваць дадзеныя Правілы і іншыя лакальныя прававыя акты Бібліятэкі;
  • прытрымлівацца рэжыму работы Музея;
  • здаваць у гардэроб верхнюю вопратку, галаўныя ўборы, сумкі для ноўтбукаў;
  • пакідаць у камеры захоўвання парасоны, сумкі, заплечнікі, партфелі, дыпламаты і іншыя рэчы памерам больш за 30х30х20 см;
  • беражліва абыходзіцца з маёмасцю Бібліятэкі;
  • захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях і на тэрыторыі Бібліятэкі;
  • ветліва ставіцца да работнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі;
  • у надзвычайных сітуацыях (тэхнічны збой, пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту і інш.) выконваць патрабаванні работнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

14. Наведвальнікам забараняецца:

  • выносіць дакументы і музейныя прадметы з Музея;
  • ажыццяўляць дзеянні, якія псуюць абсталяванне Музея;
  • карыстацца сродкамі мабільнай сувязі з уключаным гукавым сігналам;
  • карыстацца фотаапаратурай з уключанай успышкай, прафесійнай відэаапаратурай без дазволу адміністрацыі Бібліятэкі;
  • самавольна размяшчаць у памяшканнях Бібліятэкі аб’явы, афішы і іншыя матэрыялы, займацца прадпрымальніцкай, агітацыйнай і рэкламнай дзейнасцю;
  • парушаць грамадскі парадак;
  • курыць у памяшканнях Бібліятэкі, акрамя месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтага;
  • прымаць ежу і напоі ў Музеі.

ГЛАВА 5
АДКАЗНАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

15. Наведвальнікі Бібліятэкі, якія нанеслі шкоду дакументам ці маёмасці Бібліятэкі (дакументам, музейным прадметам, абсталяванню, камп’ютарам, мэблі, электраабсталяванню і інш.), кампенсуюць страту згодна з заканадаўствам.

16. Наведвальнікі, якія парушаюць грамадскі парадак, зневажаюць работнікаў і іншых наведвальнікаў Бібліятэкі, нясуць адказнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

17. За парушэнне дадзеных Правіл наведвальнікі могуць быць пазбаўлены доступу да паслуг Бібліятэкі тэрмінам да аднаго году або гэты доступ можа быць часова абмежаваны.

ГЛАВА 6
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

18. Бібліятэка мае права:

  • уносіць дапаўненні і змяненні ў дадзеныя Правілы ва ўстаноўленым парадку;
  • вызначаць умовы карыстання Музеем;
  • вызначаць у адпаведнасці з заканадаўствам віды і памеры кампенсацыі шкоды, нанесенай наведвальнікамі;
  • вызначаць тэрмін абмежавання (не больш за адзін год) доступу да паслуг Бібліятэкі наведвальнікам, якія парушылі гэтыя Правілы;

19. Бібліятэка абавязана:

  • забяспечваць высокую культуру абслугоўвання наведвальнікаў;
  • захоўваць канфедэнцыяльнасць звестак пра наведвальнікаў;
  • інфармаваць наведвальнікаў аб змяненнях у рэжыме работы і відах паслуг Музея, дапаўненнях і змяненнях, унесеных у дадзеныя Правілы.
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты